BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння - дзень памяці Генадзя Грушавога

28.01.2017
Сёння - дзень памяці Генадзя Грушавога
RFE/RL
Генадзь Грушавы, грамадскі дзеяч, дэпутат БНФ у Вярхоўным Савеце 12 і 13 склікання, стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонда «Дзецям Чарнобыля», пайшоў з жыцця тры гады таму.

Больш за сорак гадоў выкладаў у альма-матар – Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1989 году спадар Грушавы ўзначальваў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990-га ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля». Фонд «Дзеці Чарнобылю» спыніў сваю працу ў 2012 годзе, піша "Белсат".

Апазіцыянер часта рэзка выказваўся пра «балячкі» нашага грамадства:

«Нашыя турмы дыктуюць маральны кодэкс дзяржавы. Усё пераносіцца з турмаў у рэальнае жыццё. І людзі ўжо імкнуцца, як у турмах, не да свабоды, а да змякчэння рэжыму. Усе баяцца трапіць у штрафны ізалятар нават тут.  Выйшаў на вуліцу, паманіфеставаў – ШІЗА, паспрабаваў выступіць – пасадзілі на 15 содняў. Гэта што такое? Гэта і ёсць турэмныя парадкі, якія фактычна дамінуюць у нашым соцыуме».

Спадар Грушавы вельмі любіў жыццё. Негледзячы на тое, што ён ведаў пра сваё смяротнае захворванне, ён жыў поўным жыццём. У дзень смерці збіраўся пайсці на канцэрт Дзмітрыя Хварастоўскага, распавядаюць яго сябры.

Генадзь Грушавы памёр ад раку крыві. Ён пахаваны на мінскіх Паўночных могілках.

Паводле газеты «Новы час» ад 16 кастрычніка 2009 году, «Дзеці Чарнобыля» за перыяд свайго існавання дапамог больш, чым двум мільёнам жыхароў Беларусі. Хаця ў 1993 г. фонд налічваў яшчэ 14 тыс. сябраў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео