BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Святлана Мацкевіч: Адукацыя можа адрадзіцца ва ўмовах свабоды

22.01.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Святлана Мацкевіч: Адукацыя можа адрадзіцца ва ўмовах свабоды
Кадр з фільма "Стылягі"
Адсутнасць рэформ у адукацыі пагражае Беларусі стратай чалавечага капіталу і культурнай катастрофай.

Прызначаны ў мінулым месяцы новы міністр адукацыі Ігар Карпенка пачаў сваю дзейнасць з шэрагу заяў і рэформаў у падуладнай яму сферы. Што насамрэч стаіць за яго словамі і ці тое гэта рэфармаванне, якое неабходна беларускай адукацыі, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” спытала ў эксперта Агенцтва гуманітарных тэхналогій, кандыдата педагагічных навук  Святланы Мацкевіч.

– Што вы думаеце пра рэформы ў правілах паступлення ў вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы?

– Гэта крыху пашырае магчымасці для абітурыентаў, але ж сам падыход не змяніўся. Цяпер можна вар’іраваць, здаючы чатыры тэста, але “латарэя”, калі дакументы перакідваюцца з адной ВНУ ў другую, не пакідае асабліва месца для самавызначэння студэнта.

– А што прынясе павелічэнне “мэтавікаў” ва ўніверсітэтах?

– Мэтавая падрыхтоўка пашырае для ВНУ магчымасці фінансавання. Гэта робіцца не за кошт распрацоўкі новых праграм развіцця, а за кошт спажыўцоў адукацыйных паслуг. Мы павінны ставіць пытанне, як кантралюецца расход фінансавых сродкаў. Бо мы да сёй пары не ведаем кошту адукацыйных паслуг, грамадзянскай супольнасці складана гэта кантраляваць. Нас кормяць казкамі, але мы не павінны ў іх верыць – дзе разлікі?

Мэтавая падрыхтоўка падразумляе, што яе аплочвае прадпрыемства, якое мае патрэбу ў канкрэтным спецыялісце. Але ВНУ рыхтуе яго 4 – 5 год, і калі сёння ў прадпрыемства ёсць гэтая патрэба, то праз пяць год яе можа не быць. Каб адукацыя была арыентаваная на рынак працы, яна павінна насіць апераджальны характар, рыхтаваць спецыялістаў са звышкваліфікацыяй. Але працадаўцы не гатовыя браць іх. Наша эканоміка састарэлая, прадпрыемствы патрабуюць супрацоўнікаў са старой кваліфікацыяй. Разрыў не паміж тэорыяй і практыкай, а паміж будучыняй і мінулым.

Каб зрабіць аналіз рынка працы, мала колькасных паказчыкаў, трэба рабіць ацэнку кваліфікацый спецыялістаў і працадаўцаў. Тое, як спрабуе рэгуляваць гэтыя рэчы дзяржава, выклікае смех і абурэнне. Мы губляем чалавечы капітал.

– Міністр адукацыі заявіў, што беларуская сістэма адукацыі не мае патрэбы ў глабальных зменах, ці сапраўды гэта так?

– Мы ўсё чакаем нейкіх станоўчых зменаў, але думаць пра канструктыўныя крокі наіўна, цяпер мала што мяняецца ў сістэме адукацыі. Яна ўжо назапасіла столькі праблем, якія мы вырашаем дзесяцігоддзямі, і маленькімі крокамі тут нічога не зробіш. Гэта і праблема зместу адукацыі, і кадраў, і сучаснай аснашчанасці ВНУ. Павінна быць мэта, пытанне суб’ектнасці, палітычнай волі – гэта, нягледзячы на змену міністраў, не вырашаецца. І насельніцтва ўжо добра разумее, што адукацыя ў нас няякасная. Калі б перада мной стаяла пытанне, ці аддаваць дзіця ў школу, я б шукала магчымасці не аддаваць і паступаць не ў беларускія ВНУ. Бо адукацыя дае не толькі веды, а прывучае людзей да пэўнай сістэмы адносін.

Сапраўдную адукацыю з савецкіх часоў мы страцілі. Каб аднавіць яе без усёй фінансавай мішуры, патрэбны гуманітарныя высілкі. Трэба ствараць новую сістэму з улікам сучасных выклікаў. Педагагічная школа, якая захавалася ў Беларусі, у стане вырашаць гэтыя праблемы. У тэорыі ў гэтым плане мы далёка прасунуліся, а ў практыцы зрабілі крок глыбока ўніз. Бо праблемы трэба вырашаць паслядоўна, а мы іх ніяк не вырашалі. Мы пайшлі ў глыбокі мінус.

Зразумела, што новы міністр адукацыі – чалавек сістэмы, і не ён нічога вырашае. Нават не Міністэрства кіруе  адукацыяй. І калі нешта ўзнікае ў гэтай сферы – напрыклад, адукацыйныя бізнес-пляцоўкі,  – то, хутчэй, насуперак. Бо Беларусь на таленты не збяднела. Але гэтыя напрацоўкі ідуць у камерцыйную ці элітарную сістэмы, а праблему ў краіне ў цэлым яны не вырашаюць. Таму людзі з’язджаюць ці знаходзяць іншыя сферы, дзе могуць сябе рэалізаваць.

Але гэта ўзнікае не праз дзяржаўную палітыку, а праз патрэбу знізу. Гэта добра, але ў сістэме масавай адукацыі таксама павінны адбывацца змены. Гэта трапляе ў агульны крызіс, які, сапраўды, у галовах чыноўнікаў. Для Беларусі ён пагражае страчанымі пакаленнямі людзей, і тады можна казаць ужо не пра крызіс, а пра культурную катастрофу. Мы павінны адказваць на выклікі сучаснасці, абмяркоўваць, а дыскусіі няма.

– Што ж рабіць?

– 25 год нічога не рабілі, і наўрад ці нешта будзе рабіцца цяпер. Але калі суб’ект палітычнай волі не зменіцца, то хаця б нічога не рабіць. Адукацыя пачне адраджацца, калі не будуць стрымлівацца ініцыятыва знізу, педагагічны талент, свабода творчых людзей. Трэба крыху адпусціць “лейцы”, перастаць кантраляваць і адносіцца да сістэмы адукацыі як да “канторы”, дзе працуе “персанал”. Кіраваць людзьмі, якія думаюць – не тое, што кіраваць працоўнымі з завода. Як толькі абмежаваць свабоду першых, яны перастаюць думаць, становяцца лаяльнымі, падпарадкоўваюцца ідэалогіі. І мы, у лепшым выпадку, не атрымаем нічога, а ў горшым – чарговае “пакаленне БРСМ”. Немагчыма людзям, якія працуюць у адукацыі, закрыць рот. А ў нас гэта адбываецца. ВНУ і цяпер курыруюць супрацоўнікі КДБ – гэта што такое?

Што ў гэтай сітуацыі адбудзецца з Балонскім працэсам?  

 – Калі міністр, гаворачы пра Балонскі працэс, працягвае заяўляць пра экспарт паслуг і пашырэнне рынку, значыць, ён нічога не разумее. Балонскі працэс – гэта, перадусім, каштоўнасці. Значыць, на ім можна паставіць крыж.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео