BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На краўдфандынгу збіраюць грошы на поўнае выданне твораў Дубоўкі

17.01.2017
На краўдфандынгу збіраюць грошы на поўнае выданне твораў Дубоўкі
На краўдфандынгавай платформе «Талака» распачаўся збор сродкаў на выданне найбольш поўнага Збору Твораў Уладзіміра Дубоўкі ў 2 тамах.

Янка Купала казаў яму: «Я — Дзяржавін, ты — Пушкін». Не зусім дарэчна. Купала быў Купалам, але ж Дубоўка быў Дубоўкам — геніяльным паэтам новага часу, вялікім эксперыментатарам, майстрам новага слова. 25 год правёў ён у сталінскіх лагерах. Пасля выхаду прымушаны быў калечыць уласныя вершы, прыстасоўваючы іх да густу савецкага чынавенства. У новым выданні укладальнік і каментатар Дзмітрый Давідоўскі аднавіў першыя варыянты дубоўкавых вершаў — тыя тэксты, што прынеслі яму вядомасць і любоў чытачоў, піша "Наша Ніва".

Апроч вершаў і перакладаў, у Зборы Твораў друкуюцца філалагічныя працы Дубоўкі і ягоныя лісты. З’явяцца там і архіўныя тэксты.

Над выданнем працавала вялікая каманда. Апроч Дзмітрыя Давідоўскага, гэта рэдактары томаў Міхась Скобла і Віктар Жыбуль, аўтар прадмовы Ірына Багдановіч. Вокладкі рабіў Генадзь Мацур.

Збор Твораў Уладзіміра Дубоўкі выйдзе ў серыі «Галасы Айчыны» выдавецтва «Лімарыус», дзе раней выходзіў збор твораў Ларысы Геніюш у 2 тамах, а таксама выданні Алеся Салаўя, Янкі Юхнаўца ды іншыя выдатна падрыхтаваныя кнігі амаль невядомых класікаў беларускай літаратуры.

Дапамагчы праекту можна тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео