BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

18 студзеня ў Беларусі пачнуць збіраць подпісы за адмену дэкрэта аб дармаедстве

17.01.2017
18 студзеня ў Беларусі пачнуць збіраць подпісы за адмену дэкрэта аб дармаедстве
Агульнанацыянальную кампанію ініцыявалі Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і грамадская арганізацыя «Прававая дапамога насельніцтву».

На прэсавай канфэрэнцыі, якую 17 студзеня правялі арганізатары акцыі, карэспандэнт Свабоды спытаў іх, ці збіраюцца яны далучыць да збору подпісаў іншыя дэмакратычныя арганізацыі, найперш грамадзянскую кампанію «Гавары праўду», якая ініцыюе Усебеларускі сход дармаедаў? На гэта старшыня РЭП Генадзь Фядыніч адказаў так:

«Запросім. І не толькі „Гавары праўду“. І АГП, і БНФ, і іншых. З нас капялюш не зваліцца. Хоць, шчыра кажучы, я не веру ў поспех гэтага сходу. Яго ідэя, як мне падаецца, не грэе сёння чалавека. Ды не ўяўляю, як зрабіць такі сход легітымным.

А чаму мы не звярнуліся да дэмакратычнай супольнасці раней? Збор подпісаў будзе праходзіць у рэгіёнах. А там дэмакратычныя сілы звычайна працуюць разам. Для іх гэта прывычная з'ява. Хоць, безумоўна, каардынацыя патрэбна і на рэспубліканскім узроўні. Напрыклад, у нас у Лельчыцах няма ніякай структуры. Магчыма, там ёсць актывісты з іншых арганізацыяў. Так што будзем удакладняць».

Кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву» Алег Волчак расказаў, што цягам двух месяцаў кансультацыі пра тое, як паводзіць сябе з выплатай падаткаў на дармаедства, атрымалі болей за 10 тысяч чалавек. Амаль усе яны не збіраюцца выплочваць падатак:

«Людзі вельмі злыя. У мяне тэлефон не змаўкае да самай ночы. Часам даводзіцца быць не толькі юрыстам, але і псіхолагам. А што рабіць, калі тэлефануе жанчына, якая тры гады не можа ўладкавацца на працу, а з яе патрабуюць падатак?! І яна плача і гаворыць, што кончыць жыццё самагубствам...».

У Мінску, ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Салігорску, Бабруйску, Наваполацку, Воршы, дзе існуюць офісы РЭП, можна будзе паставіць свой подпіс за адмену дэкрэту. У іншых гарадах і райцэнтрах подпісы будуць збіраць актывісты. Ёсць таксама магчымасць падпісацца пад зваротам у электронным выглядзе. Кампанія будзе цягнуцца адзін месяц — да 18 лютага.

Арганізатары акцыі не абмяжоўваюцца толькі зборам подпісаў за адмену прэзідэнцкага дэкрэту. Кожны ахвотны атрымае ўзоры заяў, каб людзі маглі звяртацца па тлумачэнні ў падатковыя інспекцыі, а пры адсутнасці змястоўнага адказу — і далей, у тым ліку ў пракуратуру.

Фядыніч і Волчак заявілі, што будуць ад першага дня акцыі праводзіць яе маніторынг. Кожны тыдзень будуць падводзіцца папярэднія вынікі. Што рабіць далей, будзе найперш залежаць ад рэакцыі ўладных структур.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео