BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусы гатовы даплочваць за беларускую мову на этыкетках тавараў

09.01.2017
Беларусы гатовы даплочваць за беларускую мову на этыкетках тавараў
petitions.by
Пакуль няма нормы пра беларускую мову на ўпакоўках, беларусы прадэманстравалі гатоўнасць даплочваць за беларускамоўныя этыкеткі.

У интэрнце з'явілася петыцыя за падачу інфармацыі аб таварах і паслугах на абедзвюх дзяржаўных мовах Беларусі: беларускай і рускай. Петыцыю стварыў блогер Антон Матолька, ён кажа Свабодзе, што ідэя належыць каардынатару грамадскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігару Случаку.

Петыцыя мае быць накіраваная ў Адміністрацыю Лукашэнкі і Палату прадстаўнікоў.

У петыцыі гаворыцца, што цяпер у Беларусі дзейнічае закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», паводле якога інфармацыя пра тавары і паслугі павінна даводзіцца да спажыўцоў па-беларуску або па-руску. Гэта значыць, абавязку даваць інфармацыю па-беларуску няма, і вытворцы ў асноўным ігнаруюць беларускую мову і правы беларускамоўных спажыўцоў.

Усе іншыя краіны Еўразійскага эканамічнага саюза ў сваім нацыянальным заканадаўстве маюць патрабаванне выкарыстоўваць пры інфармаванні пра тавары і паслугі дзяржаўную мову. У петыцыі прапануецца ўнесці адпаведныя змены ў беларускі закон: абавязаць вытворцаў даводзіць інфармацыю на абедзвюх дзяржаўных мовах.

Супраць беларускай мовы на этыкетках раней выказваўся намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс. Ён прыводзіў у прыклад звесткі з ААТ «Савушкин продукт» (бел. «Савушкаў прадукт»), паводле якіх пераклад этыкетак на беларускую падвысіць сабекошт прадукцыі.

Тым часам на сайце Talaka.by беларусы паспяхова сабралі 2071 рубель (каля 1000 еўра) на стварэнне ўпакоўкі на дзвюх дзяржаўных мовах. Мэтавай сумы дасягнулі за два дні, а да завяршэння збору грошай засталося яшчэ 58 дзён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео