BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БХД збірае подпісы за перайменаванне праспекта Дзяржынскага

06.01.2017
БХД збірае подпісы за перайменаванне праспекта Дзяржынскага
onliner.by
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў рамках кампаніі "100 гадоў БХД" пачала збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў Мінску ў праспект Адама Станкевіча.

Подпісы збіраюцца пераважна сярод саміх жыхароў дамоў па праспекце Дзяржынскага, паведамляе прэс-служба партыі.

- Людзі 25-50 гадоў падпісваюцца ахвотна, - кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец. - А вось старэйшыя за 60 альбо маладзейшыя за 25 - катастрофа. "А нам Держінскій нравітся". Раздаем інфармацыю пра Адама Станкевіча, чытаюць, здзіўляюцца, чаму пра такіх асобаў не распавядаюць па тэлевізары.

У пятніцу 6 студзеня на вечарыне да 125-годдзя Адама Станкевіча можна будзе далучыцца да кампаніі збору подпісаў. Пачатак вечарыны а 18:00, адрас - Шчорса 1, гатэль "Камфорт".

Ксёндз Адам Станкевіч - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар. Узначальваў Таварыства беларускай школы (ТБШ), быў старшынёй і фактычным кіраўніком Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК). У 1928—1939 гг. рэдактар і выдавец часопіса «Хрысціянская думка». Адзін з заснавальнікаў у Вільні беларускай друкарні імя Ф. Скарыны (1926—1940), у якой выдадзена не менш за 146 назваў беларускіх рэлігійных і свецкіх кніг, Беларускага каталіцкага выдавецтва.

7.12.1944 быў арыштаваны савецкімі органамі НКУС (неўзабаве адпушчаны). 13.4.1949 арыштаваны другі раз, абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. 31.8.1949 Асобай нарадай пры МДБ СССР асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у віленскай турме Лукішкі, потым у Азярлагу (Тайшэт, Іркуцкая вобласць), дзе памёр.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео