BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Барысаве двух газавікоў абвінавацілі ў смерці шасці чалавек

05.01.2017
У Барысаве двух газавікоў абвінавацілі ў смерці шасці чалавек
Жанчыну, якая выжыла, пазбавілі статусу пацярпелай

У судзе Барысаўскага раёну 5 студзеня пачынаецца разгляд справы супраць двух слесараў «Барысаўгазу». Іх абвінавачваюць у прычыненні смерці праз неасцярожнасць — 27 студзеня 2016 году ад працёку газу загінулі 6 чалавек, у тым ліку непаўналетнія 10 і 17 год.

Жыхарка дому, дзе працёк газ, заяўляла "Радыё Свабода", што ёй шматкроць адмаўлялі ў дапамозе: «Санстанцыя, газавыя, тры разы хуткая, шэсць разоў ЖЭС — ніхто не прызнаваў, што газ».

Праз некалькі дзён пасля здарэння жанчына легла ў лякарню з атручэннем «невядомым рэчывам» (яна падазравала, што адбыўся працёк прыроднага газу, а газавікі казалі пра чадны газ). Але, як цяпер яна кажа Свабодзе, следства не прызнала яе пацярпелай — на суд яна пойдзе ў статусе сведкі.

У канцы 2016 году ў перадачы «Трэба разабрацца» на тэлеканале АНТ пра гэтае здарэнне згадваў старшыня Следчага камітэту Беларусі Ігар Наскевіч. Ён заявіў, што ў краіне адсутнічае адзіны дзяржаўны орган, адказны за газавую бяспеку грамадзянаў, таму камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў даручана распрацаваць дакументы па стварэнні дзяржаўнага газавага нагляду.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео