BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

МАЗ распрацаваў «разумны» грузавік

31.12.2016
МАЗ распрацаваў «разумны» грузавік
На Мінскім аўтазаводзе завяршаюцца выпрабаванні «разумнага» грузавіка, які зможа самастойна рэагаваць на змену сітуацыі на дарозе і пры неабходнасці ўмешвацца ў працу кіроўцы.

Паводле інфармацыі прадпрыемства, грузавік абсталяваны перадавымі электроннымі сістэмамі падвышанай актыўнай бяспекі, якія змогуць прадухіляць аварыі. Калі аўтамабіль распазнае наперадзе перашкоду, на якую не рэагуе кіроўца, грузавік сам экстрана затармозіць, пiша NN.BY.

Аўтамабіль абсталяваны сістэмай кантролю руху па паласе. Варта кіроўцу з'ехаць з паласы руху, не ўключыўшы паказальнік павароту, як спрацуюць зумеры і вібраматоры. У перспектыве сістэма дазволіць вярнуць аўтамабіль у ранейшую паласу руху.

Акрамя таго, «разумны» грузавік атрымаў адаптыўны круіз-кантроль, які дазваляе ехаць з хуткасцю аўтамабіля, што едзе наперадзе, і падтрымліваць ад яго адлегласць.

«Сістэма будзе фіксаваць любыя змены ў хуткасці аўтамабіля, які едзе наперадзе. Калі ён затармозіць — знізіць хуткасць і «разумны» грузавік, паскорыцца — гэтак жа паступіць і наша машына. Гаворка ідзе не проста пра тое, каб падтрымліваць пэўную хуткасць, а каб экстрана рэагаваць на змяненне дарожнай абстаноўкі і забяспечваць максімальны ўзровень бяспекі і камфорту для кіроўцы і тым самым павысіць эфектыўнасць грузаперавозак», — адзначыў намеснік галоўнага канструктара прадпрыемства Мікалай Лакотка.

Эксплуатацыйныя выпрабаванні электронных сістэм грузавіка набліжаюцца да завяршэння. У 2017 годзе яны з'явяцца на сучасных грузавіках экалагічнага класа Еўра-6. «Разумны» грузавік прызначаны ў першую чаргу для еўрапейскіх магістраляў.

«Шмат што залежыць ад асаблівасцяў існуючай дарожнай разметкі. Напрыклад, расійскія дарогі да такіх інтэлектуальных сістэм пакуль яшчэ не зусім гатовы», — патлумачыў Лакотка.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео