BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Невядомы графіціст, Дашкевіч і Human Constanta сталі чэмпіёнамі грамадзянскай супольнасці — 2016

24.12.2016
Невядомы графіціст, Дашкевіч і Human Constanta сталі чэмпіёнамі грамадзянскай супольнасці — 2016
nn.by
23 снежня Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый адзначыла найбольш значныя падзеі ў грамадскім сектары штогадовай прэміяй «Чэмпіён грамадзянскай супольнасці».

У намінацыі «Грамадскі лідар года» перамог Зміцер Дашкевіч.

Прэмію «Новая ініцыятыва» атрымала ўстанова «Human Constanta», якая займаецца абаронай правоў уцекачоў і мігрантаў.

У намінацыі «Крэатыў года» адзначылі невядомага мастака, які дамаляваў калючы дрот на прапагандысцкім графіці «Мінск-Масква». Відавочна ён не прыйшоў на прэмію, але перадаў пасланне.

«Медыяактыўнасць года» па версіі журы стаў анлайн-часопіс «Імёны».

У намінацыі «Партнерства года» перамагла платформа Talaka.by.

 «Рэгіанальнай падзеяй» абралі кампанію ў абарону гісторыка-культурнага раёну Менску «Асмалоўка».

Журналітам года па версіі асамблеі стала Галіна Абакунчык з Радыё Свабода.

«Кампаніяй года» была прызнаная ініцыятыва па збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Жартаўлівую антыпрэмію «Гарбуз» атрымалі супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама, якія ў гэтым годзе затрымалі ўдзельнікаў негвалтоўнай акцыі раварыстаў «Крытычная маса», паведамляе "Наша Ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео