BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зварот Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці ў сувязі з тэрактам у Берліне

23.12.2016 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Зварот Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці ў сувязі з тэрактам у Берліне
21 снежня 2016 года Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП прыняла зварот у сувязі з тэрарыстычным нападам у Берліне, у выніку якога загінула 12 мірных людзей і пацярпела яшчэ каля 50 чалавек.

Зварот

Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"У сувязі з тэрарыстычным нападам у Берліне"

Петэру Дэтмару, амбасадару Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь

Андрэа Віктарын, кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь

21 снежня 2016 года

Мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь, аб'яднаныя ў рамках Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем свае глыбокія спачуванні нямецкаму народу, чые грамадзяне ўвечары 19 снежня 2016 года пацярпелі ад жахлівага тэракту ў самым сэрцы краіны — Берліне, адным з самых міжкультурных і мірных гарадоў Еўропы.

У гэтыя дні ўся беларуская дэмакратычная супольнасць разам з вашай краінай перажывае адбыўшуюся трагедыю, глыбока смуткуючы аб ахвярах і пацярпелых — мірных людзях Германіі. Мы перадаем свае словы падтрымкі нямецкаму грамадству і, у асаблівасці, людзям, у чый дом прыйшла бяда.

Крывавы і цынічны акт тэрарызму здзейснены напярэдадні светлых сямейных святаў — Раства Хрыстова ды Новага года, каб застрашыць грамадзян Германіі, усёй Еўропы. На Калядным рынку Берліна нападу падвергнуліся не толькі мірныя жыхары, але і тыя каштоўнасці, якія глыбока падзяляем усе мы: свабода, роўнасць, дэмакратыя, гуманізм і, у першую чаргу, чалавечае жыццё, якое з'яўляецца безумоўнай вышэйшай каштоўнасцю само па сабе.

Асаблівае абурэнне выклікае той факт, што гэты тэрарыстычны напад накіраваны супраць краіны, якая шчодра дае прытулак мігрантам з краін, дзе ідуць войны. Сёння мы заклікаем усе цывілізаваныя краіны да аб'яднання ў адстойванні гэтых каштоўнасцей і супрацьдзеянні дзікаму і бессэнсоўнаму тэрарызму.

Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз, краіны-партнёры Германіі ў барацьбе з міжнароднымі тэрарыстычнымі групоўкамі да прыняцця адэкватных мер бяспекі для абароны сваіх грамадзян. Разам з тым, гэтыя меры не павінны прывесці да распальвання нацыянальнай варожасці, росту ксенафобіі, радыкалізму, дыскрымінацыі і ўціску бежанцаў і нацыянальных меншасцей у краінах Еўропы. У адваротным выпадку мэты тэрарыстаў будуць дасягнуты.

Мы верым, што цывілізаваны свет зможа аб'яднацца і абараніць сваіх грамадзян і агульначалавечыя каштоўнасці. Вельмі важна зрабіць гэта праз салідарныя і асэнсаваныя дзеянні ў інтарэсах правоў чалавека і нашых народаў.

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці — удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Спампаваць тэкст

Download text

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео