BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У інтэрнэце пачалі гандляваць пропускамі ў бязвізавую Гародню

21.12.2016
У інтэрнэце пачалі гандляваць пропускамі ў бязвізавую Гародню
ecotour.by
З пачатку снежня ў інтэрнэце пачаў працу сэрвіс анлайн продажу пропускаў для замежнікаў для ўезду на тэрыторыю парка „Аўгустоўскі канал”, у склад якога ўключана і Гародня.

Новы сэрвіс прапаноўвае турысту без лішніх складнасцей за пару хвілін атрымаць свой пропуск на электронную пошту, паведамляе Радыё Рацыя. Дастаткова толькі запоўніць кантактныя дадзеныя і аплаціць паслугу, якая абыдзецца кожнаму заяўніку ў суму ад 10 да 12 еўра, у залежнасці ад колькасці турыстаў у заяўцы. Мяркуючы па ўказаных кантактных звестках, ініцыятыва стварэння такога простага сэрвісу для літоўцаў і палякаў належыць польскай кампаніі.

Афіцыйна з беларускага боку права выдаваць бязвізавыя пропускі маюць 68 беларускіх турыстычных кампаній. Паслугі рэалізуюцца пад лозунгам „Менш бюракратыі, больш Гародні!” Варта аддаць належнае палякам, іх праект больш лаканічны, зразумелы і зручны, чым распрацаваны гарадзенцамі рэсурс grodnovisafree.by.

Таму, хто плануе бязвізавую паездку ў Гарадзенскі раён, не спатрэбяцца доўгія ліставанні з беларускімі турфірмамі ці яшчэ горш дарагія тэлефонныя званкі за мяжу, так рэкламуюць сэрвіс на euroby.info.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео