BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"ДНР" запускае рэйс у Мінск, Мінсктранс супрацоўнічаць з Данецкам адмаўляецца

21.12.2016
"ДНР" запускае рэйс у Мінск, Мінсктранс супрацоўнічаць з Данецкам адмаўляецца
В Украине
fast-travel.biz
21 снежня на сайце "Савета міністраў" "Данецкай народнай рэспублікі" з'явілася абвестка пра два новыя аўтобусныя маршруты.

 Першы звязвае Данецк з Ніжнім Ноўгарадам, другі — з Мінскам. "Перавозчыкі прайшлі працэдуру ўзгаднення дакументаў у Дэпартаменце аўтамабільнага і пасажырскага транспарту ДНР і заключылі дамовы з ДП "Аўтавакзалы Данбаса". Білеты на новыя рэйсы ўжо прадаюцца ў касах аўтавакзала "Паўднёвы", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама там паведамляецца, што аўтобус да Мінска будзе выязджаць з Данецка па суботах. Адпраўленне ў 8:30, прыкладны час у дарозе — 38 гадзін.

На мінскім аўтавакзале пра тое, каб прымаць аўтобусы з "ДНР", нічога не чулі. Але патлумачылі: камерцыйныя рэйсы могуць прыбываць і адпраўляцца з іншых месцаў горада, і вакзал можа не мець да гэтага ніякага дачынення.

Затое ў аддзеле знешніх перавозак Мінсктранса Еўрарадыё заверылі, што ніхто не мае права адкрыць маршрут у Мінск без іх ведама:

"Можна ўзгадніць [новы рэйс] з кім заўгодна. Але па правілах аўтамабільных перавозак, перад тым, як дакументы падаюцца ў беларускае Міністэрства транспарту, тарыфны пункт Мінска мусіць быць узгоднены з аператарам пасажырскіх перавозак. А аператарам перавозак па горадзе Мінску з'яўляецца Мінсктранс".

Просьбу аб арганізацыі маршрута з Данецка ў Мінск у Мінсктрансе разглядалі. І адказалі адмовай:

"Паступаў зварот ад грамадзяніна Агурцова з просьбай, каб мы выступілі партнёрам на маршруце "Мінск — Данецк". Але мы адмовіліся. Калі Украіна (Расія) ім выдала дазвол — калі ласка. Але, каб пачаць маршрут, мусіць быць ухвалены двума бакамі, а не адным".

Такім чынам, рэйс з "ДНР" у Мінск, на які ў Данецку ўжо прадаюцца квіткі, з гледзішча мінскіх транспартнікаў абсалютна нелегальны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео