BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Макей сустрэўся з прадстаўнікамі „Бацькаўшчыны”

14.12.2016
Макей сустрэўся з прадстаўнікамі „Бацькаўшчыны”
mfa.gov.by
Сустрэча прайшла па ініцыятыве МЗС.

Адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі кіраўніцтва Міжнароднага грамадскага аб’яднання „Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына” Аленай Макоўскай і Нінай Шыдлоўскай.

Прэсавая служба МЗС паведаміла, што “бакі закранулі тэму супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў розных сферах, а таксама пытанні правядзення VII з’езду беларусаў свету”.

У інтэрв’ю "Радыё Рацыя" Алена Макоўская раскрыла некаторыя падрабязнасці сустрэчы. Па яе словах, сустрэча прайшла па ініцыятыве МЗС, але цікавасьць гэтага ведамства да “Бацькаўшчыны” не з’яўляецца нечаканай.

– Як вы ведаеце, у 2014 годзе быў прыняты Закон “Аб беларусах замежжа”, і “Бацькаўшчына” зрабіла вельмі шмат, каб гэты закон быў прыняты. У адпаведнасці з гэтым законам менавіта МЗС з’яўляецца той установай, якая каардынуе ад імя дзяржавы стасункі з беларусамі замежжа. І напярэдадні кожнага з’езда, гэта таксама натуральны працэс, мы звяртаемся да розных дзяржаўных установаў з тым, каб сапрасіць іх на з’езд.

Акром таго, пры МЗС працуе кансультацыйная рада з прадстаўнікоў беларускай дыяспары, “Бацькаўшчына” таксама ў яе ўваходзіць. Тое, што афіцыйная ўлада хоча паглыбіць супрацоўніцтва з беларусамі замежжа – вельмі важная з’ява, – лічыць Макоўская.

Падчас яе гутаркі з Уладзімірам Макеем таксама абмяркоўваўся беларускі аналаг “карты паляка”.  Прадстаўнікі беларускай дыяспары - гэта было агучана на папярэдніх з’ездах - вельмі зацікаўленыя, каб былі зроблены канкрэтныя крокі для таго, каб яны атрымлівалі нейкую палёгку прыязджаючы ў нашу краіну. Размова не пра менавіта “карту беларуса”, але магчыма ўвядзенне альбо нейкага пасведчання, альбо нейкіх ільготаў, магчымасць атрымоўвання бясплатных візаў, палёгкі пры рэгістрацыі, калі беларусы ўязджаюць у саму краіну.

15 снежня “Бацькаўшчына” правядзе раду, дзе будзе абмяркоўвацца будучы З’езд беларусаў свету. Папярэдне плануецца, што ён пройдзе ў Мінску ў ліпені, але канкрэтная дата яшчэ не прызначаная.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео