BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адмовіцца ад размеркавання беларускім выпускнікам стала танней

13.12.2016
Адмовіцца ад размеркавання беларускім выпускнікам стала танней
Sputnik
Магчыма, гэтым крокам дзяржава хоча заахвоціць грамадзян добраахвотна вяртаць сродкі без адпрацоўкі размеркавання. Апошнія гады назіраецца хранічны недахоп заявак на маладых спецыялістаў.

7 снежня была прынятая пастанова Савета Міністраў №998, якая зацвердзіла новую рэдакцыю палажэння аб парадку пакрыцця ў бюджэт сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, службоўца, піша Радыё Свабода.

Што змянілася?

З сумы, якую грамадзяне павінны кампенсаваць у бюджэт за навучанне, выключылі выдаткі на сацыяльную падтрымку (стыпендыі, дармовае харчаванне для асобных катэгорыяў навучэнцаў, выдаткі на ўтрыманне інтэрнатаў).

Напрыклад, у Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце мінімальная стыпендыя для студэнтаў, якія навучаюцца на спецыяльнасцях гуманітарнага профілю, складае 72 рублі 83 капейкі. Усяго за 5 гадоў навучання студэнт атрымае прыблізна 4369 рублёў 8 капеек (2238 даляраў па курсе на 13 снежня 2016 года). Цяпер гэтую суму не трэба будзе вяртаць у выпадку адмовы ад размеркавання.

Разлік сумы выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста адбываецца, зыходзячы з суадносін аб'ёму вучэбных гадзін прафесійнага кампаненту да агульнага аб'ёму вучэбных гадзін на рэалізацыю адпаведнай адукацыйнай праграмы. Такім чынам, выніковая сума, якую выпускнік павінен будзе заплаціць у выніку адмовы ад размеркавання, будзе залежаць ад канкрэтнай навучальнай установы.

Дзякуючы зменам заканадаўства маладым спецыялістам стане танней адмовіцца ад адпрацоўкі прымусовага размеркавання.

Магчыма, гэтым крокам дзяржава спрабуе заахвоціць грамадзян добраахвотна вяртаць сродкі без адпрацоўкі размеркавання. Апошнія гады назіраецца хранічны недахоп заявак на маладых спецыялістаў. Таму дзяржава зацікаўленая вярнуць сродкі, што былі затрачаныя на падрыхтоўку незапатрабаваных спецыялістаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео