BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная расправам над псіхічна хворымі падчас нацыстскай акупацыі

09.12.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная расправам над псіхічна хворымі падчас нацыстскай акупацыі
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Упершыню ў беларускай публічнай прасторы гучыць сур'ёзная і маладаследаваная тэма, прысвечаная гісторыі лёсаў псіхіятрычных хворых у нашай краіне ў гады Другой Сусветнай вайны.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пабывала на адкрыцці выставы, прысвечанай гэтай доўгі час закрытай і шакуючай тэме.

Праект ”Ад дэгуманізацыі да забойства”, які праходзіць у сталічнай галерэі “Ў”, ладзяць Цэнтр публічнай гісторыі Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі пры падтрымцы фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» (ФРГ), фонду імя Генрыха Бёля (ФРГ).

Прадстаўнік ECLAB Аляксей Братачкін распавёў, што ідэя выставы нарадзілася пасля гутарак з псіхіятрам Алегам Айзбергам, які займаецца гісторыяй беларускай псіхіятрыі.

– Пра гэта вельмі мала кажуць, і мы вырашылі запрасіць гісторыкаў, каб ажыццявіць гэты праект, – сказаў Аляксей Братачкін. – Адна з цэнтральных ідэй выставы – паказаць механізм сацыяльнага выключэння.

Псіхіятр Алег Айзберг распавёў аб тым, як тэма нацыстскіх эксперыментаў і знішчэнняў псіхічна хворых выйшла ў публічную прастору спачатку Германіі, а затым і свету.

– Усе ведаюць, што быў Нюрнбергскі працэс, але мала хто ведае пра гэты працэс над урачамі. Паводле яго матэрыялаў была апублікавана кніга на нямецкай мове “Медыцына без чалавечнасці”. Яна была выдадзена накладам у 10 000 асобнікаў у 1947 годзе, але пра яе ніхто не даведаўся, бо ўрачэбная асацыяцыя Германіі выкупіла ўвесь наклад.

Кніга была перавыдадзена толькі напрыканцы 1960-х гадоў, і пра яе даведалася шырокая грамадскасць. Але да 1990-х гадоў гэтай тэмай займалася вузкае кола спецыялістаў, пакуль раптам у архівах штазі не былі знойдзены дакументы аб 70 000 знішчаных псіхічна хворых пацыентах. Тэмай сталі займацца прафесійныя гісторыкі, пачалі выдавацца кнігі, ладзіцца выставы.

Алег Айзберг

 – Чаму гэтая тэма доўга замоўчвалася ў медыцыне? Раней уяўлялася, што існавалі нацыстскія функцыянеры, якія прымушалі дактароў выконваць загады, а тыя проста падпарадкоўваліся. Але насамрэч менавіта псіхіятры стаялі ля стырна знішчэння пацыентаў, як і стэрылізацыі. Малавядомы факт, што закон аб стэрылізацыі псіхіятрычных пацыентаў быў цалкам падрыхтаваны яшчэ да прыхода Гітлера да ўлады ў Прусіі, – зазначыў Алег Айзберг.

У Савецкім Саюзе, на думку псіхіятра, была яшчэ адна прычына замоўчвання тэмы: на фоне агульнай колькасці ахвяр вайны і рэпрэсій асобная група знішчаных псіхіятрычных хворых проста згубілася…

Гісторык Васіль Матах называе яшчэ некалькі прычын. Па-першае, у СССР існавала свая карная псіхіятрыя. Па-другое – агульная стратэгія адзінства савецкага народа, якая выключала асобнае вылучэнне яўрэяў, беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў і груп людзей. Аднак пра тэму знішчэння душэўнахворых у Беларусі распавядае ў сваёй працы нямецкі даследчык Крысціян Герлах.

Васіль Матах

На выставе можна прасачыць эвалюцыю ідэі дасканалага чалавека праз злачынствы, здзейсненыя ў гады Другой Сусветнай вайны, да сучаснай памяці аб іх. Тут прадстаўлены матэрыялы па яўгеніцы, ідэях расавай гігіены. Частка выставы, прысвечаная Беларусі, адметная наяўнасцю кінахронікі, у якой адным з кіраўнікоў СС зняты момант забойства пацыентаў магілёўскай псіхіятрычнай лякарні ў газавай камеры восенню 1941 года. Апроч таго прадстаўлены фатаграфіі тагачаснай працоўнай калоніі ў Навінках, дзе працавалі псіхічна хворыя, таксама забітыя ўвосені 1941 года. Гэта найбольш вядомыя, але не ўсе выпадкі нацыстскіх злачынстваў такога кшталту ў Беларусі. Куратары выставы падрыхтавалі мапу, якая візуалізуе вядомыя на сённяшні дзень месцы згубы душэўнахворых. Усяго на тэрыторыі нашай краіны падчас акупацыі было забіта ад дзвюх да трох тысяч душэўнахворых.

Адным з першых гісторыкаў, якія пачалі даследаваць гэтую тэму ў Беларусі, стала Вікторыя Латышава. На яе думку, сучаснае грамадства гатова да таго, каб гаварыць пра яе.

Намеснік кіраўніка дыпмісіі ФРГ у Беларусі Аня Лютар, якая прачытала сваю прамову па-беларуску, зазначыла, што вялікая колькасць людзей не можа пазбавіць меншую колькасць быць людзьмі, і пра гэта трэба памятаць.

Аня Лютар

Сярод прысутных на прэзентацыі слухачоў аказаўся псіхіятр, які распавёў, што на месцы ў раёне Навінак, дзе стаяла лазня, у якой у 1941 годзе газам труцілі хворых, Свята-Елісавецінскі манастыр цяпер будуе гандлёва-выставачны цэнтр. Ён прапанаваў звярнуцца да кіраўніцтва манастыра з прапановай паставіць там памятны знак у гонар тых трагічных падзей.

Напрыканцы студэнты канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр” ECLAB зачыталі дакументальныя сведчанні забойстваў пацыентаў, што змяшчаліся ў спецыяльных псіхіятрычных установах Беларусі.

Выстава “Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)” працуе ў сталічнай галерэі “Ў” з 8 да 20 снежня, у яе межах запланаваны шэраг тэматычных лекцый і круглых сталоў. Уваход на мерапрыемствы вольны.

* Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праэкта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Парадак дня 50)".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео