BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вайцюшкевічу забаранілі дазволены раней канцэрт у Мінску

08.12.2016
Вайцюшкевічу забаранілі дазволены раней канцэрт у Мінску
belsat.eu
Канцэрт гурту WZ-orkiestra нечакана адменены пасля таго, як яго правядзенне было ўзгоднена з уладамі і пачаты продаж квіткоў.

Следам за канцэртамі праектаў Сяргея Міхалка і "Народнага альбому" гастрольнае пасведчанне атрымалі арганізатары канцэрту Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra. Мерапрыемства планавалася правесці 8 студзеня ў мінскай канцэртнай зале «Атлант», нагадвае tuzin.fm. Рэкламная кампанія і продаж квіткоў пачаліся на мінулым тыдні. Сам выканаўца быў настроены аптымістычна і выказаў спадзеў, што гэтая адліга ўсур’ёз і надоўга. WZ-orkiestra рыхтавалі вялікую праграму, куды меліся ўвайсці найлепшыя песні Змітра – ад альбому «Цацачная крама» да «Каметы» – дыску, які быў прызнаны альбомам месяца на Tuzin.fm у лістападзе. 

Аднак 7 снежня продаж квіткоў быў спынены, а ў афішы з'явілася пазнака «Адмена». Арганізатар канцэрту Вячаслаў Гулевіч паведаміў, што ім было нечакана адмоўлена ў арэндзе пляцоўкі, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць і наяўнасць гастрольнага пасведчання. Як патлумачылі ў дырэкцыі КЗ "Атлант", у іх з'явіліся непераадольныя перашкоды – завод "Атлант" сыходзіць на зімовыя вакацыі, ажно да 16 студзеня 2017 года, таму абслужыць гэтае мерапрыемства ўяўляецца немагчымым. 

Ад 2010 года Зміцер Вайцюшкевіч пазбаўлены магчымасці легальна выступаць на Радзіме. Яго канцэрты па ўсёй Беларусі зрываюцца з розных прычынаў.

Нагадаем, журналіст і культуролаг Максім Жбанкоў нядаўна выказаў "ЕўраБеларусі" меркаванне, што атрымаць дазвол на канцэрт - яшчэ не значыць яго правесці, і што неаднаразова пасля дазволаў выступы "апальных" музыкаў нечакана забаранялі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео