BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Максім Жбанкоў: Улады разумеюць, што, калі Вольскі заспявае, ніхто не пойдзе будаваць барыкады

07.12.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Максім Жбанкоў: Улады разумеюць, што, калі Вольскі заспявае, ніхто не пойдзе будаваць барыкады
charter97.org
Дзяржсістэма бярэ на сябе права вырашаць, што патрэбна нашай аўдыторыі, а што не. Тое, што нашыя выбітныя музыкі мусяць прасіць дазволу на свой выступ – ненармальна.

Аматары незалежнай айчыннай музыкі збітыя з панталыку: улады адзін за адным даюць дазволы на канцэрты выступоўцаў, якія шмат гадоў былі пад неафіцыйнай забаронай. Але здарылася неверагоднае: напачатку восені канцэрт у Гомелі адыграў Лявон Вольскі, пазней там жа свабодна выступілі Brutto, а Сяргей Міхалок з гуртом “Ляпіс-98” неўзабаве дасць канцэрт у Мінску. І вось навіны апошніх дзён: атрымана “гастролька” на канцэрт праекту “Народны альбом” у Мінску, а таксама ў сталіцы афіцыйна дазволілі выступіць Змітру Вайцюшкевічу, пры тым што сам музыка яшчэ нядаўна распавядаў “ЕўраБеларусі”, што залы “баяцца яго як чорт ладана”. Што гэта – нечаканая лібералізацыя без дай-прычыны, спроба залагодзіць грамадскасць ці жарт Міністэрства культуры?

– Гэтага замала, каб казаць пра паслядоўныя дзеянні, – крытычна заўважае Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” журналіст, культуролаг і інтэлектуал Максім Жбанкоў. – З факту атрымання паперкі яшчэ не вынікае, што сама імпрэза адбудзецца: колькі разоў такое было, калі спачатку дазвалялі, а потым забаранялі. Brutto ў Гомелі – і што з таго, адзін канцэрт на ўсю краіну – і што далей? Усё адно сітуацыя прынцыпова не мяняецца. Дзяржсістэма бярэ на сябе права вырашаць, што патрэбна нашай аўдыторыі, а што не. Тое, што нашыя выбітныя музыкі мусяць прасіць у чынавенства дазволу каб заспяваць – ненармальна, гэта праява аўтарытарнай культурнай палітыкі.

Максім Жбанкоў перакананы, што сітуацыя, калі дазвол часам даюць, а часам не, не адмяняе самога факту існавання сістэмы адміністратыўнага кіравання культурнымі працэсамі, што фактычна забівае культуру. У дадзеным выпадку ўсё адно артыст цалкам залежны ад змены дзяржаўнага курсу ці настрою канкрэтнага службоўца: сёння нібыта адліга і “можна”, а заўтра зноў будзе нельга. Фактычна незалежная культура выкарыстоўваецца адміністратыўнай сістэмай як “рэсурс падвышэння сваёй вагі”: калі для сістэмы гэта карысна, яна здольная зрабіць маленечкі крок убок. Але застацца тым, чым ёсць. На думку культуролага, ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць чыста прагматычны падыход.

– Гэта як выпускаюць палітзняволеных - дэманстрацыя сваёй нібыта адкрытасці і дэмакратычнасці. Спроба спадабацца. Асабліва гэта датычыцца аўдыторыі, якая толькі пачынае мець справу з беларускасцю: ім пасылаюць сігналы, што насамрэч улады белыя і пухнатыя, яны “ўсё разумеюць” і нават не супраць. І адначасова курсы “Мова Нанова” маюць праблемы з месцам для правядзення заняткаў.

Але для знешняга назіральніка атрымліваецца даволі сімпатычная карцінка і выглядае, нібыта з сістэмай можна мець справу.

У той жа час у беларускай інтэрнэт-супольнасці з’явіліся меркаванні, што канцэрты андэграўндных выканаўцаў сталі дазваляць, бо іх слухае невялікае кола людзей, адпаведна, яны збяруць няшмат слухачоў.

– Не думаю, што гэта так, – не пагаджаецца суразмоўца. – Колькасць прададзеных квіткоў – яшчэ не ўсё. Трэба разумець, што Вольскі ўзору 2016-га – гэта не тое, што Вольскі ўзору 2003-га. Класічны “змагарскі” расклад “незалежная культура супраць дзяржавы” цягам гэтага часу змяніўся. Нашы рок-змагары трохі стаміліся, і лозунгі, пад якімі яны спявалі раней, ужо не так актуальныя. Мы ўсе ведаем, напрыклад, дзе працуе цяпер Аляксандр Памідораў (у медыя-праекце Sputnik, створаным расійскім прапагандыстам Дзмітрыем Кісялёвым. – ЕўраБеларусь.). Сітуацыя вострага ідэйнага і эстэтычнага супрацьстаяння адыграла сваё, і для мяне асабіста ёсць відавочнай сітуацыя стомленасці абодвух бакоў. З аднаго боку, размовы і дамовы з уладамі ўжо выглядаюць не вельмі страшнымі. А з іншага боку, улады, відавочна, разумеюць, што, калі Вольскі заспявае, ніхто не пабяжыць будаваць барыкады. Спеўная нязгода, дэкаратыўны супраціў, за якімі няма актыўнага сацыяльнага дзеяння, атрымліваюцца магчымымі. Ды і ўлада, цалкам прагаматычна, мае патрэбу ў новых фарбах, якія да агульнай карцінкі могуць дадаць адзінае “нефарматныя” аўтары і выканаўцы.

На думку Максіма Жбанкова, адміністратыўнай сістэме незалежныя творцы патрэбныя, каб падвышаць значнасць інэрцыйнага дзяржкульту. Для незалежнай культуры ў наяўным раскладзе варыянтаў няшмат: гульня ў дамовы з уладай, выяздныя акцыі на маргінэсе (накшталт тых, якія ладзяць Шаблінскі і Вайцюшкевіч на сваіх сядзібах), альбо культурная эміграцыя. Але нішто з гэтага насамрэч не з’яўляецца выйсцем.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео