BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навошта расійскія СМІ атакуюць Беларусь?

04.12.2016
Навошта расійскія СМІ атакуюць Беларусь?
Расійскія дзяржаўныя медыя працягваюць атаку на Беларусь, а Беларусь – маўчыць.

Яшчэ нядаўна прыкметы русафобіі ў нашай краіне заўважаліся толькі адыёзнымі медыямі, кшталту «Regnum». Але на мінулым тыдні расійскі «Первый канал» зацікавіўся альтэрнатыўным бачаннем беларускае гісторыі: маўляў, і ўва Украіне ўсё пачалося з адрознага ад Расеі гістарычнага бачання, піша "Белсат".

Гэта быў трывожны сігнал, на які нельга было не звярнуць увагі, мяркуюць адмыслоўцы.

«Ігнараваць тыя сігналы, якія ідуць з Масквы, асабліва з расійскіх дзяржаўных медыя, – безумоўна, нельга. Гэта паказнік таго, у якім кірунку разгортваецца і рэалізуецца расійская палітыка ў дачыненні Беларусі», – кажа палітолаг Павел Усаў.

І сапраўды, пасля гэтага ток-шоу цэлы шэраг расійскіх дзяржаўных СМІ разрадзіўся ці не дзясяткамі артыкулаў. Беларусь падпісвае пагадненні з Еўразвязам, павялічвае супрацу з НАТО, перашкаджае расійскаму гандлю энерганосьбітамі, уводзіць, «бандэраўскія забароны» – гэтак выглядае медыйная карціна, якую цягам тыдня малююць афіцыйныя рупары крамлёўскай пазіцыі: агенцтвы «РИА Новости» ды ТАСС, канал Міністэрства абароны «Звезда» ды іншыя.

«Параўнанне беларусаў з украінцамі і тое, што, маўляў, украінцы не дапільнавалі, і таму ўспыхнула вайна – гэтыя рэчы праводзяць наўпроставую паралель, і гэта можа быць адным з першых актаў рыхтавання грамадскае думкі, што Беларусь, маўляў, перастала быць сябрам Расіі», – лічыць палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

Увасабленне крамлёўскіх медыя – зорка расійскага тэлеканалу «Россия 1» Уладзімір Салаўёў – завітаў з трохгадзінным творчым вечарам у Мінск акурат у разгар гэтай інфармацыйнай хвалі. Каля Палацу рэспублікі яго сустрэлі з пратэстам некалькі дзясяткаў актывістаў з «Маладога фронту» у шчыльным коле людзей у цывільным і напалову пустая зала ўнутры. Пасля Салаўёў скардзіўся, што ягоны выступ ледзь не адмянілі, у Мінску за ім нібыта сачылі.

«Мінск мяне любіць, беларусы мяне любяць і я іх люблю. А вось агідныя прадажныя нацысцкія пачвары ды грантаеды журналістыкі – ганьба габрэйства – граюць сваю ролю!», – казаў Салаўёў пасля вяртання ў Маскву.

Дзве мэты Расіі

Сітуацыя нагадвае 2010-ты год, калі выйшла серыя дакументальных фільмаў «Хросны бацька», што мелася скампраметаваць Лукашэнку. Тады Мінск, як і сёння, стаў на курс выпраўлення дачыненняў з Захадам, а на лініі Мінск–Масква таксама адчувалася напружанне.

Розніца, на думку экспертаў, у тым, што пасланне шасцігадовае даўніны было скіраванае беларусам, а цяпер жа – расійскаму грамадству.

«Дзве мэты: перш за ўсё прыгатаваць, паказаць расійскаму грамадству, што ў Беларусі існуюць дэканструктыўныя сілы, якія намагаюцца развярнуць Беларусь у іншы бок і што неабходна змяніць палітыку Крамля ў дачыненні Беларусі. Безумоўна – гэта зусім іншы сігнал, пагроза зусім іншага ўзроўню – не толькі для Лукашэнкі, але для ўсёй Беларусі», – кажа Усаў.

Ні афіцыйны Мінск ці, прынамсі, беларускія дзяржаўныя медыя, ніяк не адрэагавалі на гэтыя матэрыялы. Адмыслоўцы падкрэсліваюць, што відавочнае жаданне Мінска не ісці на канфлікт з Масквой.

«Улады нічога не робяць, яны забараняюць, абмяжоўваюць працу заходніх медыя – таго ж самага «Белсату», але нічога не робяць дзеля таго, каб абмежаваць уплыў інфармацыйнага поля расійскіх медыя», – заяўляе Павел Усаў.

Мэта серыі фільмаў «Хросны бацька» была дасягнутая – лагодная лібералізацыя скончылася брутальным разгонам паслявыбарчых пратэстаў.

«Калі казаць пра сітуацыю з вайной з Грузіяй і Украінай – тады артпадрыхтоўка была значна раней за падзеі, на якія нібыта рэагавала Масква – гэта адзін бок. А другі бок – можа быць сапраўды, калі ў гэтую канкрэтную хвіліну ўзнікла патрэба паказытаць нервы беларускаму кіраўніцтву», – кажа Быкоўскі.

Пры аптымістычным для нас сцэнары, антыбеларуская медыйная кампанія – спроба прымусіць пагадзіцца нашую краіну на расійскі варыянт сканчэння бясконцае газавае спрэчкі, якой не развязалі нават двухбаковыя перамовы кіраўнікоў краінаў. Пры песімістычным – гэта рыхтаванне глебы да захопу Беларусі перад расійскімі прэзідэнцкімі выбарамі ў 2018-ым годзе. Тады Пуціну можа быць патрэбная танная і відовішчная перамога.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео