BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лявон Вольскі: Можа быць, напішу мастацкую кнігу з элементамі мемуарыстыкі (ФОТА)

27.11.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Лявон Вольскі: Можа быць, напішу мастацкую кнігу з элементамі мемуарыстыкі (ФОТА)
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У “Арт-сядзібе” прайшла аўтограф-сесія музыкі з нагоды выхаду CD "Псіхасаматыка".

“Абсалютна выпадкова буду праходзіць міма са свежымі CD "Psychasamatyka", квіткамі на канцэрт у Вільні і адказамі на пытанні”, - напісаў напярэдадні непрадказальны апошнім часам Лявон на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Зрэшты, нечаканасць і мінімум рэкламы не перашкодзілі ўжо за паўгадзіны да пачатку аўтограф-сесіі невялікаму памяшканню “Арт-сядзібы” быць перапоўненым. Дзеці, маладыя дзяўчаты і хлопцы, цяжарныя жанчыны, мужчыны сталага веку – цяжка сказаць, што б магло аб’яднаць усіх гэтых людзей, каб не Вольскі. Самыя адданыя прыхільніцы, якія не прапускаюць ніводнага выступу і ўжо вывучылі напамяць тэксты песень з новага альбому, трымалі ў руках новенькія дыскі ў чаканні аўтографаў і казалі, што плачуць кожныя 42 хвіліны (прыкладна такая працгласць “Псіхасаматыкі”), калі заканчваецца апошняя кампазіцыя.

Пакуль ахвотныя куплялі дыскі і паштоўкі ад Лявона, дырэктар пляцоўкі Павел Белавус спачатку абвесціў, што выканаўца ўжо едзе і “будзе літаральна праз 10 хвілін”. Аднак праз 10 хвілін піяр-мэнэджар музыканта Зміцер Безкаравайны абвесціў, што Лявон вельмі выбачаецца, аднак спазняецца на паўгадзіны.

Абвестка не засмуціла прысутных, і з падачы тых самых прыхільніц канцэрт Лявона самаарганізаваўся без яго. Людзі ў “Арт-сядзібе” падпявалі канцэртным запісам розных гадоў цэлую гадзіну і не думалі разыходзіцца.

Нарэшце пад апладысменты ў памяшканне ўвайшоў Лявон Вольскі, які патлумачыў, што “толькі з цягніка і яшчэ ездзіў па горадзе” і “зусім выпадкова” апынуўся з гітарай. Музыка паведаміў, што адкажа на пытанні і зграе дзве-тры песні, але не з новага альбому, бо яшчэ не цвёрда ведае тэксты (на што фан-клуб прыхільніц тут жа выбухнуў “Мы ведаем!”).

– Напачатку будзе частка акустычная, другая – цяжкая. Будуць песні з розных альбомаў, – распавёў музыкант пра прэзентацыю “Псіхасаматыкі”, якая адбудзецца 3 снежня ў Вільні.

Таксама выступоўца паведаміў, што пасля канцэрту выйдзе кліп на песню “Спявайце” з фан-здымкамі людзей, якія дапамагалі збіраць сродкі на выхад дыска.

Публіка прагнула спеваў і атрымала іх. Лявон праспяваў “Худсавет”, “Маё пакаленне”, “Маё каханне” і “Мне трэба ісці”.

Нехта з прысутных задаў пытанне, ці не збіраецца выканаўца пісаць мемуары.

– Традыцыйныя мемуары я не збіраюся пісаць, можа быць, напішу мастацкую кнігу з элементамі мемуарыстыкі.

Завяршылася сустрэча абяцанай аўтограф-сесіяй.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео