BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер выступілі ў Мюнхенскім універсітэце

13.11.2016
Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер выступілі ў Мюнхенскім універсітэце
Беларуская і нямецкая нобелеўскія лаўрэаткі ўпершыню сустрэліся ў межах Літаратурнага фэсту, які адбываецца ў сталіцы Баварыі.

Тэмай сустрэчы сталі мова і паэзія пры дыктатуры, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на "Süddeutsche Zeitung".

Актавая зала Мюнхенскага ўніверсітэта 11 лістапада была перапоўненая: ахвотных паслухаць адразу дзвюх пратаганістак сучаснай літаратуры сабралася нямала. Мадэратарам выступіў рэдактар "Süddeutsche Zeitung" Енс Біскі (Jens Bisky).

Калі Святлану Алексіевіч прадстаўляць беларускай публіцы няма патрэбы, пра Герту Мюлер варта сказаць пару словаў. Яна нарадзілася ў Румыніі, у 1987 годзе пераехала ў Нямеччыну. Асноўнай тэмай яе твораў стаў досвед таталітарнай штодзённасці. У 2009 годзе ўзнагароджаная Нобелеўскай прэміяй — за створаны ў яе творах «краявід бяздомнасці (Heimatlosigkeit)».

Тэма, якая абмяркоўвалася, вельмі балючая для нямецкай пісьменніцы, маці якой была ў лагеры і якая сама пераследавалася ў сацыялістычнай Румыніі. У дыскусіі яна падсумавала сваю спрактыкаванасць у «мове прыгнечаных», якая найчасцей была маўчаннем або кароткімі, загадкавымі выразамі: «вецер халаднейшы за снег» ці «смага горшая за голад».

Успамінамі пра сваё дзяцінства гэтыя разважання развіла Алексіевіч. Яна расказала пра вясковых кабет, як яны ўспаміналі свае апошнія начныя размовы з сужэнцамі — перад тым, як тыя пайшлі на фронт. Гэта таксама пра мову: ніколі больш не чула Алексіевіч такіх размоў пра каханне. Менавіта гэты досвед пазней прывёў Алексіевіч да ейных «раманаў у галасах».

Як адзначыла журналістка нямецкай газеты, размова пісьменніц была вельмі жвавай. Яны ніколі раней не сустракаліся, але шмат чулі адна пра адну. Гэта мацавала іх узаемны інтарэс. «Публіка мела ўражанне, нібыта яна падслухоўвае мастакоўскую размову на найвышэйшым узроўні».
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео