BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Святлана Алексіевіч ахвяруе 5 тысяч даляраў на музей Адамовіча

06.11.2016
Святлана Алексіевіч ахвяруе 5 тысяч даляраў на музей Адамовіча
svaboda.org
Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч гатовая ахвяраваць на стварэнне музея Алеся Адамовіча ў Глушы 5 тысяч даляраў.

Пра гэта было заяўлена ўчора ў Магілёве падчас абмеркавання магчымасцяў актывізацыі збору сродкаў на музей, піша Радыё Свабода.

У абмеркаванні бралі ўдзел прадстаўнікі грамадскасці, улады, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Святлана Алексіевіч пацвердзіла свой намер ахвяраваць 5 тысяч даляраў на рамонт будынка, у якім збіраюцца размясціць музей. Гэтую суму нобелеўская лаўрэатка гатовая пералічцыць на дабрачынны рахунак да 23 лістапада. Пісьменніца ўдакладніла, што зробіць гэта публічна праз Беларускую службу Радыё Свабода.

«Алесь Адамовіч — беларускі Вацлаў Гавэл. Яго імя вартае ўвекавечвання. Ідэю стварэння музея я падтрымліваю і буду ў гэтай справе ўдзельнічаць», — зазначыла Святлана Алексіевіч.

«Калі той, хто мае грошы больш чым іншыя, мог нешта зрабіць дзеля памяці вялікага пісьменніка, мы б жылі інакш. Мы ж чакаем нейкіх дзеянняў ад улады, а дзе мы самі?», — давяла сваю думку ўдзельнікам «круглага стала» нобелеўская лаўрэатка.

Удзельнікі «круглага стала» выказаліся за стварэнне агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годзьдзя Алеся Адамовіча. Ён павінен «падрыхтаваць серыю мерапрыемстваў для ўшанавання памяці пісьменніка, сярод якіх будзе і стварэнне музея». Зварот магілёўцы збіраюцца даслаць ураду.

Акрамя таго, яны звернуцца да Міністэрства культуры, каб тое ўключыла адкрыццё музея ў свае планы.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк выказаў спадзяванне, што імпрэзы ў гонар Адамовіча будуць мець «радок у дзяржаўным бюджэце».

«Калі мы лічым, што Алесь Адамовіч адзін з нацыянальных прарокаў і геніяў, то пытанне пра музей павінна вырашацца на агульнанацыянальным ўзроўні. Патрэбны рэспубліканскі аргкамітэт», — казаў на «круглым стале» Ігар Марзалюк.

«Я ў абавязковым парадку, як старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, навукі і культуры, пастаўлю гэтае пытаньне і на ўзроўні парламенцкай камісіі і паінфармую віцэ-прэм’ера Наталлю Качанаву, — абяцаў ён. — Калі мы хочам нешта зрабіць якасна, то тут без нацыянальнага ўзроўню не абыдзешся».

Будынак, які збіраюцца выкарыстаць пад музей, аварыйны. Некаторыя з удзельнікаў выказвалі перасцярогу, што ён не перажыве сёлетняй зімы. Дом вымагае абследавання. Апошніе візуальныя агледзіны праводзілася тры гады таму. На працягу двух дзясяткаў гадоў дом пуставаў. Праз дзіравы дах будынак залівае вадой, што паскарае ягонае разбурэнне, казалі на «круглым стале».

«Нягледзячы на гаротны стан будынку, ягоны дах у здавальняльным стане, і, паводле сцверджаньня Бабруйскага райвыканкаму, працякання няма. Па выніках сённяшняй сустрэчы яны яшчэ раз правераць дом. Калі рамонт будзе вымагаць мінімальных выдаткаў, то праблемы зліквідуюцца», — адказваў на занепакоенасць прадстаўнікоў грамадскасці начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкаму Андрэй Кунцэвіч.

Каб пачаць працу над праектна-каштарыснай дакументацыяй будучага музея, неабходна 120 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. На дабрачынным рахунку, які адкрылі дзевяць месяцаў таму, 9 мільёнаў.

Калі на рахунку будуць сорак працэнтаў ад неабходных 120 мільёнаў, то можна будзе распачынаць працу з дакументацыяй, казалі на «круглым стале» спецыялісты. Збор гэтых сродкаў застаецца прыярытэтнай задачай.

«Адсутнасьць рашэння райвыканкаму пра стварэнне музея — не перашкода для яго стварэння. Прынцыповае рашэнне мясцовыя ўлады прынялі. Яны стварылі магчымасці для ажыццяўлення гэтага праекту. Давайце проста будзем працаваць», — заклікаў Андрэй Кунцэвіч удзельнікаў «круглага стала».

На «круглым стале» была створана грамадская рада пры Таварыстве беларускай мовы, якая будзе кантраляваць збор сродкаў на музей. Удзельнікі абмеркавання падрыхтуюць зварот да тэатральных калектываў, каб тыя далучыліся да збору сродкаў. Арганізавалі дабрачынныя паказы спектакляў.

Прапанавалі на «круглым стале» і надаць імя Адамовіча бібліятэцы ў яго роднай Глушы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео