BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На міжнародным кінафестывалі «Лістапад» у Мінску пакажуць фільмы «Белсату»

04.11.2016
На міжнародным кінафестывалі «Лістапад» у Мінску пакажуць фільмы «Белсату»
Belarus.by
«Белсат» - незалежны тэлеканал, створаны для Беларусі. Яго журналістам МЗС адмаўляе ў акрэдытацыі ў Беларусі, затое фільмы, знятыя для "Белсату", можна знайсці ў конкурснай праграме "Лістапада".

У праграме найбуйнейшага ў Беларусі кінафестывалю амаль 160 стужак, палова – конкурсныя: ёсць і тытулаваныя ўладальнікі прэстыжных прэміяў, і еўрапейскі арт-хаўс, і дзёрзкая маладая школа.

На «Лістападзе» пакажуць фільмы, знятыя для «Белсату»: «25» Андрэя Куцілы, «Друя» Іллі Бажко, «200 000 абаротаў» Кацярыны Маркавец, паведамляе тэлеканал.

Фільм «25» Андрэя Куцілы распавядае пра маладых людзей, народжаных у незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільму – гэта пульс жыцця маладой Беларусі.

Стужка «Друя» Іллі Бажко распавядае пра беларускае мястэчка, у якім найбольш захоплівае не яго гісторыя, не канкрэтныя даты і не імёны людзей, а атмасфера.

Стужка «200 000 абаротаў» Кацярыны Маркавец (Севасцянавай) расказвае пра напалову спаралізаванага Сашу Аўдзевіча, які адважыўся на авантуру – паехаць да Балтыйскага мора на ровары з ручным прывадам. Каб ажыццявіць сваю мару, Аляксандру трэба праехаць больш за 500 км, гэта значыць, зрабіць 200 000 абаротаў рукамі.

Летась найлепшым дакументальным фільмам у Нацыянальным конкурсе міжнароднага фестывалю «Лістапад» прызналі стужку «Госці», якую зняў адмыслова для «Белсату» рэжысёр Андрэй Куціла.

У асноўным конкурсе мастацкага кіно сёлета ёсць фільмы з Чэхіі, Польшчы, Румыніі, Францыі, Кыргызстану, а беларускіх стужак – няма.

На думку экспертаў, беларускае мастацкае кіно развіваецца, але стаць у шэраг з пераможцамі Канаў пакуль не гатовае.

«Гэта такі ўзровень вельмі высокі, гэта фільмы майстроў, якія прызнаныя ў свеце, і на жаль няма такіх беларускіх стужак, якія маглі б спаборнічаць з гэтымі фільмамі на роўных», – зазначае Мікалай Лаўрынюк, каардынатар нацыянальнага конкурсу фестывалю «Лістапад».

Але беларускае кіно імкліва расце, і ў нацыянальным конкурсе сёлета чакаецца гарачая барацьба. Адна з фаварытаў у мастацкай частцы – стужка «Душы мёртвыя» рэжысёра Віктара Красоўскага: знятая адным кадрам карціна распавядае пра завод, дзе працуюць інваліды, якіх наймаюць з прычыны падатковых ільготаў. Рэжысёр Віктар Красоўскі чакае беларускага гледача.

«Я думаю, кожны чалавек у Беларусі хоча глядзець добрае кіно, калі ён яшчэ даведаецца, што гэта беларускае кіно, ён будзе ўдвая больш рады», – кажа Віктар Красоўскі.

Даведка "ЕўраБеларусі". «Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео