BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ва Украіне затрымалі двух беларусаў за незаконнае наведванне чарнобыльскай зоны

03.11.2016
Ва Украіне затрымалі двух беларусаў за незаконнае наведванне чарнобыльскай зоны
В Украине
БелаПАН
Украінскія памежнікі затрымалі двух беларускіх турыстаў, якія спрабавалі незаконна наведаць зону адчужэння побач з Чарнобыльскай атамнай электрастанцыяй.

«У дачыненні да затрыманых складзеныя пратаколы паводле часткі 1 артыкулу 46 Кодэксу Украіны пра адміністратыўныя правапарушэнні — парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ў мясцовасцях з радыеактыўным забруджаннем», — паведамілі Радыё Свабода ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Разам з тым, памежнікі ўдакладнілі, што затрыманыя грамадзяне Беларусі не парушалі парадку перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы. «Яны прыбылі на тэрыторыю Украіны легальна, ва ўстаноўленым парадку праз адзін з пунктаў пропуску», — адзначылі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Беларускія грамадзяне былі затрыманыя на кірунку «Дыцяткі — Чэрэвач» у Кіеўскай вобласці. Сяло Дыцяткі да аварыі на Чарнобыльскай АЭС адносілася менавіта да Чарнобыльскага раёну, а сяло Чэрэвач знаходзілася ў 26 кіламетрах ад ЧАЭС і пасля катастрофы было поўнасцю адселенае. Абодва населеныя пункты маюць больш як 200-гадовую гісторыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео