BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У беларускіх школах увядуць факультатыў па шахматах

29.10.2016
У беларускіх школах увядуць факультатыў па шахматах
Вучняў пачатковых класаў у Беларусі будуць навучаць гульне ў шахматы.

"Пасля сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прэзідэнтам Міжнароднай шахматнай федэрацыі Кірсанам Ілюмжынавым было прапанавана шырока ўвесці шахматы ў агульнаадукацыйныя школы. Падрыхтавана больш за 440 педагогаў, якія будуць навучаць школьнікаў 1—4 класаў шахматам. Таксама вызначаны ўстановы адукацыі, дзе будзе ўкараняцца факультатыў па праграме "Шахматный всеобуч". Мы хочам, каб хлопцы 1—4 класаў навучаліся па спецыяльных факультатыўным праграмах 29 гадзін ў навучальным годзе. А далей, пасля авалодання шахматным навыкам, дзеці ўжо свядома папаўнялі б спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія ўстановы адукацыі", — заявіў БелТА намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык падчас старту рэспубліканскай акцыі "Шахматы школе" сёння ў мінскай СШ №24.

"Ёсць сусветны вопыт выкладання шахмат у розных формах. Педагагічнай і псіхалагічнай навукай даказаны іх станоўчы ўплыў, асабліва на дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Заняткі шахматамі развіваюць у дзяцей такія якасці, як асцярожнасць і разлік, а з другога боку, напорыстасць і ўменне рызыкаваць, перамагаць і прайграваць", — дадаў ён.

У Беларусі з пачатку 2016/2017 навучальнага года дзейнічае праграма "Шахматный всеобуч", распрацаваная спецыялістамі Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускай федэрацыяй шахмат і Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках, паведамляе nn.by.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео