BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ганна Шапуцька: Беларусь – адзіная краіна былога СССР, якая не мае дня памяці ахвяраў палітрэпрэсій

28.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Ганна Шапуцька: Беларусь – адзіная краіна былога СССР, якая не мае дня памяці ахвяраў палітрэпрэсій
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У апошні дзень Талакі-2016 ва ўрочышчы Курапаты з заходняга боку валанцёры ўсталявалі новую крыжовую алею – Алею палітвязняў.

За чатыры гады працы грамадскасць наскрозь расчысціла ад кустоўя Курапаты з захаду на ўсход – а гэта больш за 10 гектараў. Лес стаў празрыстым і ахайным, наперадзе працы па мемарыялізацыі ўрочышча. Напрыклад, яміны-заняпадзіны, у якіх напрыканцы мінулага стагоддзя археолагі знаходзілі парэшткі людзей, ніяк не пазначаны, таму валанцёраў чакае яшчэ шмат працы ў месцы масавых расстрэлаў 1930 – 1940-х гадоў.

Сябра аргкамітэту па стварэнні гісторыка-асветніцкага аб’яднання “Вяртанне памяці” Ганна Шапуцька распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” пра тое, што ўжо зроблена і што яшчэ трэба будзе зрабіць.

– Сёлета талака праходзіла ў два этапы. Першы – расчыстка ад зарасніку, тое, што мы робім чацвёрты год запар. Другім этапам мы пачалі ставіць крыжы на тэрыторыі, якую расчысцілі, як гэта шмат гадоў робяць сябры кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Сёння мы ставім крыжовую Алею палітвязняў, прысвечаную памяці закатаваных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі. Злачынствы, якія сталіністы ўчынілі ў гэтую ноч, сталі падставай для таго, каб беларускае грамадства лічыла 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Ён стаў сімвалам тых жахаў, які я адбываліся ў 1930 – 1950-х гадах па ўсёй нашай невялікай Беларусі.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У 2013 годзе мы паставілі Крыж палітвязням, а цяпер робім алею з крыжоў, на якія пасля прымацуем шыльды з імёнамі забітых. Тут шмат сцежак, якія можна будзе пазначыць крыжамі і якія будуць як бы ўлівацца ў асноўны Крыжовы Шлях. Сённяшнія крыжы мы ставім на ахвяраванні грамадскасці: у нас атрымалася сабраць сродкі на 24 крыжа – гэта 400 даляраў. Дзякуй людзям, якія паўдзельнічалі ў гэтым. Мы будзем працягваць збіраць ахвяраванні, бо крыжоў спатрэбіцца яшчэ шмат.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

А ці адбываецца нейкае грамадскае абмеркаванне мемарыялізацыі Курапатаў?

– На вялікі жаль, як і талака праводзіцца некалькімі групамі, так і мемарыялізацыя. Партыя КХП БНФ мае сваё бачанне, і я лічу, што іх меркаванне трэба ўлічваць і абапірацца на яго. Першасны крытэр гэтага бачання – народны мемарыял і натуральныя матэрыялы – дрэва і камень, і нашы планы не супярэчаць гэтай канцэпцыі. Існуе яшчэ група “Эксперты ў абарону Курапатаў”, у іх сваё бачанне. У нас няма нейкай каардынацыйнай пляцоўкі, на якой бы ўсе групы маглі сустракацца і абмяркоўваць гэтыя рэчы.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– А як ідуць перамовы з дзяржавай па пытаннях мемарыялізацыі, а таксама надання 29 кастрычніка статуса Дня памяці?

– Трэба адзначыць, што сёлета нам упершыню дапамагала лясніцтва. Нават сёння пасля працы хлопцы прыехалі і збіралі тыя гурбы кустоўя, якія мы сцягвалі цягам лета. Курапаты на нашых вачах прымаюць зусім іншы выгляд – у першую чаргу дзякуючы валанцёрам.

Лясгасаўскі трактар вывозіць кустоўе з Курапатаў. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Дыялог з дзяржавай ідзе ўвесь час. Беларусь – адзіная краіна былога Савецкага Саюза, якая не мае дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Гэта незразумела. Я не ведаю, як гэта назваць – мабыць, бяспамяцтва пануе ў галовах нашых уладаў. Наступны год будзе, калі можна так сказаць, “юбілейны” – чорны юбілей пачатку крывавага тэрору 1937 года. Улады павінны неяк вызначыць Дзень памяці палітычных рэпрэсій, і мы будзем прыкладаць да гэтага ўсе высілкі.

Пастаянна размаўляем з уладамі аб прывядзенні Курапатаў да годнага выгляду – не толькі ў плане расчысткі. Важна, каб людзі, якія сюды прыходзяць, ведалі, што гэта мемарыял, што тут нельга выкідаць смецце, выгульваць сабак, распіваць спіртныя напоі. Мы і самі можам паставіць адпаведныя шыльды, але ўлада іх прыбірае. Размаўлялі на гэты конт з райвыканкамам, пры ім нават створана працоўная група па добраўпарадкаванні Курапатаў, і ёсць першыя інструкцыі, хто і што павінен рабіць. Бараўлянскі спецлясгас паставіць шыльды, што тут забаронена, таксама мы хочам атрымаць дазвол зрабіць інфармацыйныя стэнды.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Ужо ёсць планы па добраўпарадкаванні Курапатаў на наступны год?

– Акрамя Курапатаў мы займаемся і іншымі месцамі расстрэлаў у Мінску. Штомесяц мы праводзім акцыю “Марафон памяці”: кожнае 29 чысло наведваем адно з месцаў расстрэлаў, добраўпарадкуем яго, ставім кветкі, знічы, крыжы, як у Трасцянцы.

А 29 кастрычніка людзі збяруцца ля Крыжа палітвязням, памоляцца, запаляць знічы  і пройдуць з імі праз усе Курапаты зоркавым Шляхам Памяці. 

У наступным годзе мы плануем асноўную ўвагу надаць усталяванню крыжоў, абазначыць імі заняпадзіны. Застаўся яшчэ невялікі кавалак тэрыторыі, якую трэба расчысціць.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Увогуле, павінна быць грамадская рада, якая б разам з прадстаўнікамі ўлады сачыла за становішчам Курапатаў і іншых месцаў рэпрэсій, як гэта робіцца ў адносінах да ахвяр Другой сусветнай вайны. Але ў нашым выпадку ўлада нічога падобнага не робіць. Ёй неабходна адкрыць архівы, каб мы даведаліся, хто тут ляжыць, калі яна не хоча, каб яе лічылі пераемніцай сталінскай улады.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео