BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі запрацавала “гарачая лінія” па экалагічных праблемах

26.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
У Беларусі запрацавала “гарачая лінія” па экалагічных праблемах
Аператары “Зялёнага тэлефона” па ўсёй краіне даюць бясплатныя кансультацыі людзям, якіх турбуе стан навакольнага асяроддзя.

Калі ў вашым двары вырубаюць дрэвы, вы знайшлі несанкцыянаваную звалку, газоны загрувашчаныя аўтамабілямі, і не ведаеце, як на гэта паўплываць, можна пазваніць на нумар +375 29 170-26-70 ці напісаць на электронны адрас [email protected]. Бясплатныя кансультацыі (абонент плаціць толькі за сам званок) па гэтых і іншых экалагічных пытаннях можна атрымаць з 10.00 да 18.00 кожны панядзелак, сераду і пятніцу.

– “Зялёны тэлефон” – “гарачая лінія” для тых, хто гатовы вырашаць экалагічныя праблемы самастойна, – звяртае ўвагу pr-мэнэджар Таварыства “Зялёная сетка”, якое стварыла сервіс, Анора Лангар.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пацікавілася ў куратара грамадскіх кампаній “Зялёнай сеткі” Ірыны Сухій, наколькі актыўныя ў гэтым нашы грамадзяне.

– Калі людзі гатовыя нешта рабіць самі, мы ім дапамагаем. Але мы не ў стане “легчы на рэйкі” перад усімі экалагічнымі праблемамі краіны. Я бачу вельмі шмат актыўных людзей, якія нешта робяць.

– Ідзе станоўчая тэндэнцыя. Мы заказвалі даследванне ў Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, якое завяршылася ў 2015 годзе, каб зразумець, наколькі беларусаў цікавяць экалагічныя праблемы. І атрымалі некалькі цікавых высноваў. Напрыклад, калі беларусам прапануюць акцыі прамога дзеяння – прыбраць смецце, пасадзіць дрэва – яны вельмі лёгка на гэта згаджаюцца, і колькасць людзей, якія прыходзяць на такія акцыі, расце кожны месяц. А калі гаворка ідзе аб акцыях пратэстнага кантэксту ці доўгатэрміновыя – працэнт удзельнікаў меншы, – дадае Анора Лангар.

Адзін з апошніх прыкладаў, калі людзі самастойна вырашылі экалагічную праблему – акцыя ў Асмалоўцы, дзе мясцовыя жыхары засадзілі зялёныя зоны кустоўем, каб на іх не паркавалі машыны. Ёсць і прыклады вырашэння больш складаных пытанняў, як гісторыя са Смаргонскага раёна, дзе жыхары дамагліся таго, каб на адным з прадпрыемстваў не адкрылі цэх са шкоднай вытворчасцю.

– Безумоўна, ёсць такія праблемы, якія адзін чалавек не вырашыць, тады мы будзем падключаць нашых спецыялістаў, – зазначае Ірына Сухій.

Па яе словах, “гарачая лінія” дапаможа ў некалькіх аспектах: абараніць права грамадзян на добрае наваколле, даведацца, якія экалагічныя праблемы хвалююць беларусаў і атрымаць зрэз праблем, якія сустракаюцца найбольш часта.

Эколагі адзначаюць, што заклапочанасць якасцю жыцця, у тым ліку і станам навакольнага асяроддзя, расце з павелічэннем дабрабыту людзей. Як правіла, у горадзе цікаўнасць да падобных пытанняў вышэйшая, чым у сельскай мясцовасці. У гэтым плане “Зялёны тэлефон” стане своеасаблівым маркерам, які дапаможа адсочваць такія суадносіны.

Пакуль што стваральнікі сервісу не ведаюць, колькі званкоў будзе паступаць на “гарачую лінію”. Падчас падобнага эксперыменту ў 2014 годзе за тыдзень пазванілі 120 чалавек, а за мінулыя паўтара тыдні, калі лінія працавала ў тэставым рэжыме, усяго 15. Самыя “топавыя” пытанні – паркоўкі на газонах і побач з дзіцячымі пляцоўкамі, вырубка дрэваў і безбар’ернае асяроддзе.

Цяпер на “гарачай лініі” працуюць чатыры аператара, якія прайшлі адбор, псіхалагічную падрыхтоўку, навучанне па экалагічным заканадаўстве і нават здалі экзамен. Яны будуць старацца максмальна аператыўна даваць адказы на пытанні, праўда, калі сітуацыя складаная, гэта можа заняць ад гадзіны да некалькіх дзён.

Аналіз званкоў абяцаюць раз на месяц вывешваць на “зялёным партале”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео