BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Бязвізавы рэжым стартаваў на тэрыторыі Гародні і Аўгустоўскага канала

26.10.2016
Бязвізавы рэжым стартаваў на тэрыторыі Гародні і Аўгустоўскага канала
svaboda.org
Сімвалічнае адкрыццё бязвізавага рэжыму на Аўгустоўскім канале па беларускім баку ажыццявіла дэлегацыя Падляшскага ваяводства на чале з маршалкам ваяводства Ежы Ляшчынскім.

Яна перайшла мяжу без візы на памежным пераходзе “Рудаўка-Лясная”, паведамляе Радыё Рацыя. Гэты пункт пропуску Гарадзеншчыны дагэтуль насіў сезонны характар. Ад нядаўна яго статус зменены на водны, пешаходны і роварны. Першым падзяліўся сваімі ўражаннямі ад перасячэння мяжы з Беларуссю маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі.

– Вельмі добра паспрыяла гэтаму надвор’е, бо дагэтуль цягам некалькіх дзён ішоў дождж, а сёння маем цудоўнае надвор’е. І гэта прадказвае нам, што сённяшняе адкрыццё бязвізавага руху прыцягне турыстаў, дапаможа развіць турыстычны рух, а таксама гэта стане добрай прычынай развіцця кантактаў паміж нашымі жыхарамі, народамі.

У Гародні маршалак Падляшскага ваяводства падпісаў дамову з прадстаўнікамі Гарадзенскай вобласці пра супрацу Падляшскага і Гарадзенскага турыстычных інфармацыйных цэнтраў. Ужо з першага траўня памежны пераход „Рудаўка-Лясная” запрацуе рэгулярна для турыстаў з Польшчы і з Беларусі.

З 26 кастрычніка ў некаторых месцах на мяжы з Польшчай і Літвой можна без візаў уехаць на тэрыторыю Беларусі. Увайшоў у сілу дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб бязвізавым рэжыме для замежнікаў на тэрыторыі Гародні і Аўгустоўскага канала. Перасякаць без візаў мяжу можна ўжо на польска-беларускім пераходзе “Кузніца-Брузгі”, а з 1 траўня ў пункце пропуску на Аўгустоўскім канале “Рудаўка-Лясная”. Якраз тут з самай раніцы перасёк мяжу маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі, які cустрэўся са старшынём Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым.

– Цешуся, што мы сёння разам адкрываем бязвізавы рух. Гэта важны для нас момант. Аўгустоўскі канал спалучае тры народы. Да Гародні маем каля 57 км простага шляху. Таму разлічваем, што турыстычны рух значна павялічыцца.

– Мы рухаемся наперад, толькі наперад. І разам. Цягам 5 сутак без візы могуць знаходзіцца на гэтай тэрыторыі Беларусі грамадзяне ўсіх краін свету. Абавязкова павінен быць пашпарт. Таксама абавязкова павінна быць заключана дамова з турфірмай.

Каб без візы перасячы мяжу, трэба скарыстаць з дапамогі аднаго з польскіх або беларускіх турыстычных прадпрыемстваў: на аснове пашпартных дадзеных яно падрыхтуе кожнаму ахвотнаму турысту адпаведны дакумент, які дае права без візы знаходзіцца на тэрыторыі Гародні і Аўгустоўскага канала.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео