BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Леанід Каліценя: Для мяне “Душы мёртвыя” – узор таго, як трэба рабіць кіно

23.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Леанід Каліценя: Для мяне “Душы мёртвыя” – узор таго, як трэба рабіць кіно
Віктар Красоўскі. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Учора ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў VI фестывалю новага беларускага кіно Bulbamovie 2016.

Галоўны прыз – залатую бульбіну – атрымаў зняты адным кадрам фільм рэжысёра Віктара Красоўскага “Душы мёртвыя”. Журы прызнала стужку лепшым гульнявым фільмам. Унікальнасць яго ў тым, што так доўга ў Беларусі адным кадрам дагэтуль яшчэ ніхто не здымаў. Апроч прафесійных акцёраў у “Душах мёртвых” здымаліся таксама людзі з інваліднасцю.

Рэжысёр Віктар Красоўскі прызнаўся Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”: пра перамогу свайго фільма ў фестывалі не думаў, нават меў фаварытаў, за якіх заўзеў – стужкі “Дваццацьшаснаццаць” і “Вянок”. Праўда, стваральнік “Душаў мёртвых” не адмаўляе: яго фільм – дасканалы.

– У нас была добрая падрыхтоўчая праца. Фільм мы знялі за тры дні (два – рэпетыцыі і адзін дзень здымак). Але папярэдняя праца была дасканальная: выязджалі на лакацыю, хадзілі з секундамерам, начытвалі, скарачалі.

Прадзюсар фестывалю Bulbamovie і – так супала – карціны-пераможцы Леанід Каліценя адзначыў:

– Калі робіш фільм, заўсёды спадзяешся зрабіць яго добра і якасна. І калі гэта пасля ацэньваюць эксперты і гледачы – гэта прыемна. “Душы мёртвыя” – першы ў маёй практыцы фільм-пераможца, на пост-прадакшн якога збіралі грошы “ўсім светам” (пры дапамозе краўдфандынгу – ЕўраБеларусь.). Праўда, ёсць яшчэ “Граф у апельсінах”, які пакуль што не перамог, але будзе ў конкурснай праграме “Лістапада”.

Прыгажосць праекту “Душы мёртвыя” не ў тым, што ён нешта заваяваў і атрымаў экспертныя ацэнкі. Для мяне як для прадзюсара каштоўна тое, што канцэпцыя сцэнару належала аднаму чалавеку, сцэнарная распрацоўка – другому – Сяргею Анцалевічу, рэжысёр Віктар Красоўскі, яшчэ адзін прадзюсар – Аляксандр Яфрэмаў. Сабралася вельмі шмат моцных гульцоў, якія правялі 6-месячны падрыхтоўчы перыяд і адзін здымачны дзень. Асабіста для мяне гэта ўзор таго, як трэба рабіць кіно: 180 дзён падрыхтоўкі і адзін здымачны дзень. І яшчэ столькі ж часу, як  падрыхтоўка, заняў пост-прадакшн.

Апроч фільма Віктара Красоўскага ўзнагароды атрымалі яшчэ некалькі стужак. Лепшай анімацыйнай карцінай журы прызнала фільм Івана Гапіенкі “Дзеці будучыні спяць”. Гэтая ж праца атрымала прыз за лепшы гук. А прыз глядацкіх сімпатый прысуджаны карціне Паўла Нядзведзя “Вянок”.

Анімацыйная праца “Ламберсек і даярка” Анатоля Тадорскага, а таксама мастацкая карціна “Дваццацьшаснаццаць” Андрэя Крывіцкага і Дзмітрыя Рачкоўскага атрымалі спецыяльныя прызы журы.

Узнагароджанне пераможцаў фестывалю праходзіла ў малай зале арт-кінатэатра “Тытан”. Адметна, што ў зале заставалася добрая палова вольных месцаў.

– Вядома, трэба выходзіць на больш шырокі ўзровень. Справа ў тым, што фармат фестывалю моцна змяніўся пасля пераезду ў Беларусь (да мінулага году Bulbamovie ладзіўся ў Польшчы. – ЕўраБеларусь.). Калі раней гэта была аднадзённая падзея, то цяпер мы зрабілі яе трохдзённай. І на адкрыццё фестывалю ўсе квіткі раскупілі ўжо за тры дні да яго. А на другі дзень мы бачылі пустыя месцы ў зале – людзі яшчэ не прывыклі да новага фармату. Таму нас чакае вялікая праца і развіццё, – сказаў Леанід Каліценя.

Кінафестываль Bulbamovie быў ініцыяваны ў 2011 годзе групай беларускіх кінематаграфістаў і кінакрытыкаў як альтэрнатыва дзяржаўным кінафестывалям, якія праводзяцца ў Беларусі. Яго заснавальнікам і дырэктарам з'яўляецца польскі філолаг і журналіст беларускага паходжання Януш Гаўрылюк.

Да 2014 года фестываль праводзіўся ў Варшаве, у 2015 годзе пераехаў у Мінск.

VI фестываль новага беларускага кіно Bulbamovie адкрыўся ў Мінску ўвечары 21 кастрычніка. У праграму кінафоруму былі ўключаныя 24 мастацкія, дакументальныя і анімацыйныя карціны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео