BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зміцер Вайцюшкевіч: Залы баяцца мяне як чорт ладана

22.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Зміцер Вайцюшкевіч: Залы баяцца мяне як чорт ладана
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У сталічнай галерэі “Дом карцін” прайшла камерная творчая сустрэча з выканаўцам.

Гэта быў ужо другі канцэрт з серыі выступаў зорак беларускага андэграўнда, прымеркаваных да выставы NEW PAINT.RU. У яе межах у “Доме карцін” ужо адбылася сустрэча з Лявонам Вольскім, наперадзе выступы лідараў “Крамы” Ігара Варашкевіча і “Палаца” Алега Хаменкі.

На канцэрт “сціплага, харызматычнага, вялікага”, як кажа сам выступоўца, Змітра Вайцюшкевіча сабралося пару дзясяткаў чалавек – пры тым, што не было асаблівай рэкламы мерапрыемства і што за ўваходны квіток трэба было заплаціць 30 рублёў. Але тыя, хто прыйшлі, не пашкадавалі: музыка парадаваў публіку не толькі любімымі спевамі, якія выконваў з асаблівым Вайцюшкевічавым артыстызмам, але і прэм’ернымі.

– За пяць гадоў забарон у мяне яшчэ засталася аўдыторыя, – пажартаваў выканаўца.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Пачаўся канцэрт са спеваў з апошняга альбому Змітра “Камета” на песні чэшскага барда Яраміра Нагавіцы. Актуальныя і для Беларусі творы гучалі ў перакладзе вядомых паэтаў, у тым ліку Віталя Воранава і Андрэя Хадановіча. І хоць пачатак сэту пагрузіў публіку ў мінорны настрой развагамі пра старасць і той свет, на прэм’ерных выступах аўдыторыя ажывілася.

– Калі мне дазволяць канцэрты, кожны месяц буду рабіць прэм’еры, – вырашыў Вайцюшкевіч, праспяваўшы новую песню “Яблычны чай”.

Не абыйшлося і без баек ад аўтара. Вайцюшкевіч распавёў, што аддаў свайго сына Язэпа ў школу ў Астрашыцкім гарадку, дзе вучыцца малодшы сын прэзідэнта дзяржавы Мікалай. І аднойчы яму даводзілася назіраць, як той, разам з усімі дзецьмі, зграбаў апалае лісце.

– Ён не сядзеў і не чакаў, пакуль усе паграбаюць, а гроб разам з усімі. Мне гэта так спадабалася! Малайчына. І я думаю, калі я пахвалю, то, можа, і мне дазволяць, – працягваў жартаваць Вайцюшкевіч на тэму забароны яго канцэртаў.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Зміцер Вайцюшкевіч зазначыў, што цяпер, калі зірнуць на нядаўнюю гісторыю айчыннага музычнага андэграўнду, справы ідуць не так кепска – вось, ёсць магчымасць выступаць у сталічных галерэях. Але хацелася б большага, не хавае выканаўца. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пацікавілася, ці не збіраецца ён паспрабаваць дамагчыся афіцыйнага канцэрту, як гэта зрабіў Лявон Вольскі ў Гомелі і там жа збіраюцца зрабіць Brutto.

– Як мінімум дзве залы баяцца мяне як чорт ладана – гэта Дом ветэранаў і дом глухіх на Уральскай. “Гастролькі” пішуцца, у гэтым месяцы адна нават была падпісаная, але ў апошні момант зала адмовілася. Я не ведаю, з чым гэта звязана, магчыма, яны яшчэ не ў курсе, што даюць дазволы, альбо, можа быць, я на такім высокім узроўні, што мне нельга выступаць, – адказаў музыка.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

На фоне скандальных навін апошніх дзён пра абразу памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў некалькі песень на яго словы.

– Спачатку, калі працаваў над імі, шмат чаго не разумеў, бо вершы Рыгора Іванавіча не адразу адкрываюцца, – зазначыў музыка.

Апроч гэтага Зміцер Вайцюшкевіч выканаў спевы на словы Міхала Анемпадыстава з культавага “Народнага альбому”, а таксама на вершы Леаніда Дранько-Майсюка і Уладзіміра Някляева. Пасля канцэрту адбыліся фота- і аўтограф-сесія з выступоўцам.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео