BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ад Скарыны да Чыжа: як знайсці працу ў Беларусі пасля навучання за мяжой?

21.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Ад Скарыны да Чыжа: як знайсці працу ў Беларусі пасля навучання за мяжой?
Сёння ў Мінску пройдзе “Кастрычніцкі Кірмаш”, дзе беларусы, якія навучаліся за мяжой, змогуць прэзентаваць сябе патэнцыйным працадаўцам з розных сфер.

Кірмаш арганізуе грамадская ініцыятыва “Тваё заўтра”, якая цяпер знаходзіцца ў працэсе рэгістрацыі. Яна аб’ядноўвае беларускіх выпускнікоў розных замежных праграм – універсітэцкіх, магістарскіх, бізнес-праграм, – і дапамагае ім прафесійна ўладкавацца на радзіме.

Праблема працаўладкавання людзей, якія атрымалі адукацыю за мяжой, у Беларусі стаіць даволі востра. Нягледзячы на ўзровень ведаў (які, часам, у разы пераўзыходзіць той, што даюць айчынныя ўніверсітэты) да выпускнікоў на радзіме ставяцца насцярожана, яны мусяць пацвярджаць свае дыпломы і тлумачыць, навошта яны вучыліся за мяжой. Ці варта казаць, што калі ім удаецца прафесійна рэалізавацца ў Беларусі, яны робяць гэта ў міжнародных ці прыватных кампаніях, дзяржаўныя ж установы яшчэ толькі пачынаюць прыглядацца да такіх спецыялістаў.

Бадай, адна з галоўных сфер, дзе могуць знайсці сабе месца “рэпатрыянты” – бізнес. Не сакрэт, што дзеці многіх нашых прадпрымальнікаў навучаюцца за мяжой.

“Напрыклад, сын Юрыя Чыжа скончыў Оксфард. Ён вярнуўся сюды, і на перыяд крызіснай сітуацыі быў, фактычна, антыкрызісным кіраўніком”, – зазначае прадстаўнік бізнес-супольнасці Уладзімір Карагін.

На яго думку, людзі, якія навучаюцца за мяжой і пасля вяртаюцца, прыносяць досвед дзелавой культуры, веданне інфраструктуры адукацыйных сістэм розных краін і могуць быць адаптарамі інтэграцыі беларускай эканомікі ў міжнародную эканамічную прастору.

Дырэктарка ініцыятывы “Тваё заўтра” Іна Кулей распавядае, што ідэя праекта – падтрымаць мэтавую групу людзей, якія вучыліся за мяжой, і якім было б цікава “думаць пра Беларусь, працаваць для Беларусі і жыць у Беларусі”.

“Наша мэта – стварыць супольнасць людзей, якія маюць адукацыю альбо стажыраваліся ў розных краінах і якія хацелі б быць патрэбнымі сваёй радзіме”, – гаворыць яна.

База дадзеных супольнасці налічвае ўжо каля 500 такіх людзей, і гэта яшчэ толькі пачатак. Частка з іх збярэцца сёння на “Кастрычніцкім Кірмашы” – першым у Беларусі мерапрыемстве, на якім зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржаўных інстытутаў, дыпламатычнага корпусу, бізнесу, грамадскага сектару і СМІ змогуць пазнаёміцца з актыўнай, высокаадукаванай, таленавітай моладдзю.

Маладыя спецыялісты будуць мець выключную магчымасць прэзентаваць сябе вядомым у краіне і за яе межамі выбітным асобам і адмыслоўцам, задаць пытанні і падыскутаваць.

На думку Ірыны Кулей, беларусы, якія атрымалі адукацыю за мяжой, як правіла, ведаюць замежныя мовы, яны адукаваныя і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю – такія людзі вельмі патрэбныя нашай краіне.

“Пэўныя крокі зроблены: сёння першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі – выпускнік Сарбоны. Міністр замежных справаў нашай краіны навучаўся ў Вене ў якасці дыпламата – і мы адчуваем больш шырокі погляд на свет гэтых людзей”, – заўважае Уладзімір Карагін.

Адукацыя за мяжой для Беларусі – не навіна. Самы яскравы і паспяховы яе прадстаўнік у нашай гісторыі – Францыск Скарына, мяркуе выпускніца адной з замежных праграм Крысціна Вітушка.

“Яго лёс – добры ўзор таго, да чаго мы павінны імкнуцца на сённяшні дзень. Ён не проста друкаваў кнігі, а быў найвыдатнейшым прадпрымальнікам, арганізаваў вытворчасць у некалькіх краінах, а таксама не толькі імпарт ведаў і тэхналогіяў, але і экспарт сваіх кніг. Будучы доктарам медыцынскіх навук, ён займаўся і лекаваннем духа і павышэннем адукацыйнага ўзроўню нашага народа”, – лічыць Крысціна Вітушка.

Сама яна навучалася ў Вышэйшай школе дзяржаўнага кіравання ў Польшчы, стажыравалася ў ЗША і краінах Еўропы. Усё гэта дазволіла Крысціне Вітушцы зразумець, што трэба рабіць далей у сваёй краіне.

“Пасля таго, як атрымала адукацыю, працаўладкаванне ў Беларусі адбывалася не заўсёды гладка. Працадаўцы, якія бачылі ў рэзюмэ радок “адукацыя за мяжой” ставіліся да гэтага насцярожана, прасілі доказаў таго, наколькі гэтая ўстанова небяспечная, непалітызаваная, і ўвогуле навошта гэта было мне трэба”, – распавядае Крысціна Вітушка.

Зрэшты, гэта не зашкодзіла ёй працаваць у паспяховых міжнародных арганізацыях і заставацца выдатным спецыялістам, якога працадаўцы літаральна пераваблівалі да сябе.

Цяпер сітуацыя крыху мяняецца, і спецыялісты спадзяюцца, што ўступленне Беларусі ў Балонскі працэс паспрыяе працаўладкаванню на радзіме беларускіх выпускнікоў з замежнымі дыпломамі.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео