BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За бел-чырвона-белы сцяг сабралі 10 тысяч подпісаў

19.10.2016
За бел-чырвона-белы сцяг сабралі 10 тысяч подпісаў
nn.by
Сёння апошні дзень збору подпісаў.

Збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці сканчаецца 19 кастрычніка, паведамляе "Наша Ніва". Зварот у Мінкульт падрымала каля 10 тысяч мінчукоў, кажа адзін з арганізатараў звароту, цясляр Зміцер Дашкевіч.

«Можна казаць аб 10 тысячах подпісаў. Лічба прыкладная пакуль, трэба яшчэ дакладна пералічыць, пераправерыць усё, але каля 10 тысяч мы сабралі, — сцвярджае Дашкевіч. — Подпісы мы перадамо ў Міністэрства культуры. Плюс накіруем электронны зварот аб наданні нацыянальнаму сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Мінкульт і ў Акадэмію навук».

Акцыя па зборы подпісаў доўжылася месяц — з 19 верасня, Дня Сцяга (19 верасня 1991 года гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай). 

19 кастрычніка — апошні дзень па зборы подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг, за яго ўнясенне ў спіс нацыянальна-культурных каштоўнасцей. І адначасова вядзецца сімвалічны збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ». 

Дашкевіч паведамляе, што дзеюць наступныя пікеты.

1. Выхад з метро пл. Якуба Коласа — да 20:00.

2. Выхад з метро пл. Незалежнасці ў бок вакзала — да 20:00.

3. Выхад з метро Купалаўская/Кастрычніцкая ў бок універсама «Цэнтральны» — да 22:00.

4. Выхад з метро Інстытут Культуры ў бок чыгункі і Дома быту — з да 20:00.

5. Выхад з метро Малінаўка ў бок гіпермаркета «Прастор» — з 17:00 да 21:00.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео