BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Надзея Рындзевіч: Для людзей беларуская мова – сапраўды каштоўнасць

18.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Надзея Рындзевіч: Для людзей беларуская мова – сапраўды каштоўнасць
На выхадных у сталічным кінатэатры “Перамога” стартуюць паказы сусветных кінастужак, агучаных па-беларуску.

“Беларускія ўікэнды” – такую назву мае серыя кінапаказаў – пачнуцца з некалькіх бясплатных праглядаў. Першы з іх адбудзецца 22 -23 кастрычніка, у гэтыя дні ў 19 гадзін будуць паказваць фільм “Цудоўна Ласка”. Стужка ўяўляе сабой захапляльную гісторыю змагання супраць рабства у Велікабрытаніі. Фільм зняты рэжысёрам “Хронік Нарніі” Майклам Эптэдам, а адну з галоўных роляў выконвае знакаміты брытанскі акцёр Бенэдыкт Камбербэтч.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” звязалася з намеснікам кіраўніка праекта “Кінаконг”, які ладзіць паказы ў “Перамозе”, Надзеяй Рындзевіч.

– Наколькі запатрабаваныя сёння фільмы, агучаныя па-беларуску?

– Канчаткова мы пра гэта даведаемся ўжо на самім праглядзе. Раней мы рабілі кінапаказы ў невялікіх аўдыторыях, якія былі цалкам запоўненыя. Увесну, калі мы ўпершыню паказалі ў кінатэатры агучаны намі фільм “Добрыя дзеці не плачуць”, зала была поўнай нават без асаблівай рэкламы. Спадзяемся, гэтым разам атрымаецца гэтак жа.

– Колькі карцін ужо агучылі па-беларуску за час існавання праекта “Кінаконг”?

– Праект, якія тады яшчэ не меў такой назвы, пачаў развівацца ў 2008 годзе. У нечым на гэта паўплываў досвед Украіны, дзе ў якасці эксперыменту палову кінапракату зрабілі на рускай мове, а палову на ўкраінскай, і ў выніку на ўкраінскія фільмы людзей прыйшло болей.

Мы агучвалі фільмы па-беларуску і паказвалі іх у маленькіх аўдыторыях, год таму да нас звярнуліся амбасады з просьбамі сінхранізаваць рускія субтытры для сваіх паказаў, а потым сталі замаўляць і пераклады на беларускую. Але яшчэ летась у нас не было думкі рабіць публічныя шырокафарматныя кінапрагляды ў кінатэатрах, нешта вымалёўвацца пачало толькі цяпер.

Мы ўжо пераклалі каля 23 фільмаў. Над гэтым працуе каманда з некалькіх перакладчыкаў, рэдактараў, акцёраў, склад якіх таксама ўжо сталы – гэта Павел Харланчук, Алесь Малчанаў, Сяргей Жбанкоў, Святлана Цімохіна, Уладзімір Глотаў, Ганна Хітрык. Але калі ў некага не атрымліваецца, запрашаем і іншых. Да таго ж у нас ёсць валанцёры, якія дапамагаюць на саміх праглядах.

– З якімі праблемамі вы сутыкаецеся падчас працы?

– Самая галоўная праблема звязаная з ліцэнзіямі. Некаторыя фільмы, з якімі мы працуем, ужо перайшлі ў грамадскую ўласнасць. Калі ж не, то мы спрабуем дамовіцца з праваўладальнікамі, напрыклад, звярталіся ў Warner Brothers і Dreamworks. Але, калі атрымліваецца дагрукацца, некаторыя кампаніі кажуць, што не хочуць з намі супрацоўнічаць, маўляў, навошта для Беларусі рабіць пераклады фільмаў па-беларуску, калі ў вас ёсць па-руску? Яны не разумеюць гэтай каштоўнасці. Але ёсць і такія кампаніі, якія адразу прадастаўляюць правы.

– Чым будуць адрознівацца “Беларускія ўікэнды”ад кінапаказаў, якія ладзіліся на меншыя аўдыторыі?

– Ранейшы фармат меў, хучэй, хатнюю атмасферу, і не меў такіх сур’ёзных тэхнічных патрабаванняў, як кінатэатр. Калі аўдыторыя ў 150 чалавек не чуе нейкіх накладак у гуку, то ў кінатэатры мы робім адмысловую апрацоўку гука: выстаўляем частоты, выраўніваем гучнасць усіх галасоў. Некалькі год таму мы не працавалі з рэдактарамі, але чым больш людзей, тым большая адказнасць. Раней ніколі не рабілі рэкламу, але цяпер вы можаце заўважыць яе ў метро і кінатэатры. Так што гэта ўжо іншы ўзровень.

– Ён патрабуе і іншых укладанняў. Першыя паказы ў “Перамозе” будуць бясплатнымі, а далей давядзецца заплаціць сімвалічную суму за квіткі. Вы спрабуеце такім чынам пераходзіць на камерцыйныя рэйкі?

– Першыя два паказы – “Цудоўна Ласка” і гістарычная драма “Лютар”, які адбудзецца 31 кастрычніка з нагоды Дня Рэфармацыі, сапраўды, будуць бясплатнымі. А квіток на дзіцячы фільм “Падынгтан” будзе каштаваць усяго 1 рубель 50 капеек.

Я б не сказала, што зараз гэта пераход на камерцыйныя рэйкі. Гэта было зроблена, каб людзі зразумелі каштоўнасць кіно па-беларуску. Бо калі нешта даецца бясплатна, яно часта выкідаецца на сметніцу. Але з нашых праектаў я бачу, што для людзей беларуская мова – сапраўды каштоўнасць. Многія кампаніі ўжо робяць рэкламу па-беларуску, і гэта значыць, што беларуская мова не мёртвая, а можа і мусіць быць натуральнай для камерцыйнай сферы гэтак жа, як і для забаўляльнай, культурнай, сацыяльнай, грамадска-палітычнай ды іншых. Ну і хацелася б вяртаць хоць частку грошай, укладзеных у праект, каб развівацца далей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео