BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прадстаўнікі Польшчы і Беларусі ўсклалі кветкі на магілу Тамаша Зана

16.10.2016
Прадстаўнікі Польшчы і Беларусі ўсклалі кветкі на магілу Тамаша Зана
Памяць заснавальніка таварыства філаматаў ушанавалі амбасадар Конрад Паўлік і дырэктар Нацыянальнага музею гісторыі Беларусі Сяргей Вечар.

У вёсцы Смаляны Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці амбасадар Польшчы і прадстаўнікі мясцовых уладаў ушанавалі памяць паэта Тамаша Зана. Урачыстасць была прымеркаваная да 220 гадавіны народзінаў паэта, паведамляе Польскае радыё.

Амбасадар Польшчы Конрад Паўлік заявіў, што вельмі ўсцешаны тым, што беларусы захоўваюць памяць пра вядомага ў Польшчы паэта, сябра Адама Міцкевіча й Яна Чачота, заснавальніка таварыства філаматаў. Ён падзякаваў мясцовым уладам за тое, што даглядаюць магілу Тамаша Зана.

Дырэктар Нацыянальнага музею гісторыі Беларусі Сяргей Вечар, прысутны на цырымоніі, зазначыў, што веды пра паэта-рамантыка трэба пашыраць у Беларусі. Ён паведаміў, што міністэрства культуры разгледзіць пытанне ўшанавання памяці Тамаша Зана ў вёсцы Какоўчына (Кахачын), дзе знаходзіўся маёнтак Занаў.

Тамаш Зан (1796-1855) быў паэтам-рамантыкам, адным са стваральнікаў таварыства філаматаў. За ўдзел у антыцарскім вызвольным руху быў сасланы на Ўрал, дзе праводзіў геалагічныя даследаванні. Пасля сямігадовай ссылкі вярнуўся на Радзіму. Тамаш Зан першым з кола віленскіх паэтаў пачаў актыўна вывучаць беларускую народную творчасць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео