BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперты: Беларусы выбіраюць актыўнасць замест канапы

13.10.2016 Змiцер Хведарук, Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Эксперты: Беларусы выбіраюць актыўнасць замест канапы
У беларускіх умовах "абыякавасці" дабрачыннасць стала каталізатарам актыўнасці.

Дырэктар Цэнтра сацыяльных інавацый (ЦСI) Леанід Каліценя перакананы, што за апошнія некалькі гадоў у Беларусі намецілася тэндэнцыя зменаў грамадскай актыўнасці. Ён выказаў меркаванне, што, нягледзячы на песімістычныя ацэнкі агульнага стану грамадзянскай супольнасці, сучасныя даследчыкі мусяць скарэктаваць свае індыкатары з-за спецыфікі палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі.

На нядаўнім VI Міжнародным Кангрэсе даследчкаў Беларусі ў межах панелі "Грамадзянская супольнасць" Леанід Калiценя прэзентаваў адмысловае даследаванне зменаў грамадскай актыўнасці. Пасля прэзентацыi ён падзялiўcя сваiмi думкамi наконт гэтых зменаў са Службай iнфармацыi "ЕўраБеларусi":

— Апошнім часам даследаванне сацыяльнай актыўнасці прыцягвае асаблівую ўвагу. Пасля падзей 2014 года ва Украіне апынулася, што грамадская актыўнасць можа адыграць важную і нават ключавую ролю ў гістарычны момант. Майдан выбухнуў таму, што нібыта раптам адбыўся выбух грамадскай актыўнасці. У некаторых у такія моманты закрадаюцца думкі, быццам нейкая сусветная "доўгая рука" проста закінула грошы для гэтага. Але думкі падобнага кшталту могуць з’яўляцца толькі ў тых, хто не надае належнай ацэнкі дзейнасці грамадзянскай супольнасці.

— Што ў такім разе трэба змяніць у падыходах да ацэнкі актыўнасці?

— Мне здаецца, што найперш даследчык можа шмат што прапусціць ці проста не заўважыць з-за таго, што знаходзіцца далёка ад самаго "прадмета", то бок ад актыўнасці. Гэта як даследаваць Марс на адлегласці. Напрыклад, у краіне адбываецца шмат невялікіх, але значных івентаў, пра якія не пішуць у СМІ, і калі даследчык робіць аналіз на падставе медыя, можа шмат чаго не заўважыць. Такі даследчык паглядзіць, што ў 2015 годзе прайшло 2 мітынгі, у 2014-м— зноў 2 і столькі ж — у гэтым годзе. Даследчык прыйдзе да высновы, што ў грамадскім жыцці фактычна нічога не змянілася. Нажаль, і сення шмат хто лічыць, што індыкатарам грамадскай актыўнасці з’яўляюцца выключна арышты і колькасць мітынгаў, хаця вядома, што гэта далёка не так.

— Але вы сцвярджаеце, што ў грамадскім жыцці і, адпаведна, актыўнасці намеціліся пэўныя зрухі?

— Так. Па-першае, за апошні час у краіне выбухнула з’ява краўдфандынгу. Дабрачынны фонд "Шанс" сабраў за некалькі гадоў 9,8 мільёнаў долараў на свае праекты! Краўдфандынгавая пляцоўка "Улей" за год назбiрала 150 тысяч долараў, "Талака" трошкі меней — каля 100 тысяч. Некаторыя людзі, канешне, гавораць, што гэта зусім дробныя лічбы, асабліва, калі вы ведаеце, што еўрапейскія донары штогод выдаткоўваюць на Беларусь каля 40-80 мільёнаў долараў. Нельга не пагадзіцца, але яшчэ некалькі гадоў таму мы не мелі і гэтага. Заўважце, што сабраныя грошы пайшлі на грамадска значныя праекты: дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, пераклады фільмаў і кніг на беларускую мову, стварэнне і трансляцыю аўтарскага кіно і г.д. Уявіце толькі, якія перспектывы адкрываюцца для Беларусі. У беларусаў на дэпазітах штогод ляжыць каля 20 мільярдаў долараў, калі б мы маглі заангажаваць хаця б 1% ад гэтай сумы, то гэта было б цэлых 200 мільёнаў на год! Перспектыва тут аграмадная, а тыя працэсы, якія мы фіксуем, паказваюць, што беларусы ўсё часцей абіраюць актыўнасць замест "канапнай стратэгіі".

— Вы як раз узначальвалі на нядаўнім Кангрэсе даследчыкаў Беларусі секцыю "Беларуская грамадзянская супольнасць: стан на 2016 год і бліжэйшыя перспектывы". Ці прадстаўленыя даклады падцвердзілі вашыя думкі?

— Агулам гэты год быў асаблівым. Секцыя існуе ўжо чатыры гады і штогод мы бачым мноства змястоўных дакладаў, хаця колькасць удзельнікаў трошкі падае. Гэта адбываецца ў тым ліку і таму, што за гэты час з'явіліся адмысловыя тэматычныя секцыі, напрыклад, "гендэр" і "праблема смяротнага пакарання". У гэтым годзе было шмат цікавых дакладаў у межах іншых секцый, якія так ці інакш краналі тэму грамадскай актыўнасці. Гэта даклад пра вельмі інтэнсіўную дзейнасць у межах ініцыятывы "Маршрут "Беларусь—АТА", а таксама даклады, прысвечаныя інклюзіі і рэпрэзентацыі людзей з амбежаванымі магчымасцямі. Змест гэтых даследаванняў сведчыць, што беларусы паволі актывізуюцца і больш актыўна паводзяць сябе ў грамадскім сектары. Таксама варта адзначыць, што Кангрэс пастаянна адкрывае новых людзей, дазваляе знаёміцца з новымі даследчыкамі ў гэтай галіне.

— Каго вы маеце на ўвазе?

— Тры гады таму я дазнаўся пра Яўгена Марозава, які зараз жыве і працуе ў ЗША. Марозаў зрабіў вялізнае даследаванне ўздзеяння сеціва на актыўнасць. Альбо ў гэтым годзе выстрэліла тэма з даследаваннем пратэстантызму і яго ўздзеяння на дэмакратычнасць і актыўнасць грамадства. Часта гэты чыннік застаецца незаўважны з-за таго, што пратэстанты не могуць ці не жадаюць публічна прадастаўляць інфармацыю пра сябе. Гэта даследаванне ў сваім родзе ўнікальнае.

— Вы заўважылі прыкметы актывізацыі грамадскага жыцця, але ці можна адзначыць і нейкія вынікі падвышэння актыўнасці?

— За апошнія гады грамадзянская супольнасць мела і цэлы шэраг важных дасягненняў. Адным з іх сталася ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі ААН па правах інвалідаў. Гэта стала значным крокам наперад для мноства арганізацый і пляцовак па пашырэнні інклюзыі і дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі. У атмасферы агульнай беларускай "абыякавасці" дабрачыннасць стала сваеасаблівым каталізатарам актыўнасці. Магчыма, гэтая актыўнасць грамадзянскай супольнасці не з’яўляецца магістральнай, не ўплывае на прыняццё рашэнняў на дзяржаўным узроўні, але набывае нейкія індывідуальныя рысы i з’яўляецца важным аспектам развіцця грамадства.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео