BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску стаў вядомы лаўрэат літаратурнай прэміі Гедройца

12.10.2016
У Мінску стаў вядомы лаўрэат літаратурнай прэміі Гедройца
Сёлета лаўрэат прэстыжнай прэміі імя Гедройца атрымаў дыплом і прыз — чэк, эквівалентны 5 000 еўра.

Прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Сёлета пераможцам стаў пісьменнік Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт».

2-е месца - Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Белая муха, забойца мужчын».

3-е месца ў Андрэя Адамовіча за кнігу «Таўсціла і лешч».

«З аднаго боку, прэмія створаная, каб ушанаваць памяць Ежы Гедройца, які 110 гадоў таму нарадзіўся ў Мінску. Прэмія — прапаганда беларускай літаратуры ў Польшчы і Беларусі. Мусіць быць вера пісьменніка ў тое, што калі ён нешта робіць, камусьці гэта патрэбна. Прэміі дапамагаюць сустрэцца аўтару з чытачом, з польскім перакладчыкам», — цытуе "Наша Ніва" вядучага цырымоніі ўзнагароды паэта Андрэя Хадановіча.

«Ідэя прэміі ў тым, каб стымуляваць беларускае літаратурнае асяроддзе развіцца. І гэта прыносіць свае вынікі, таму што бачны росквіт беларускай творчасці. З'яўляюцца кнігі важныя і вартыя ўвагі. Я перакананы, што сёлетнія лаўрэаты цалкам заслужылі гэтае званне. Хачу падзякаваць усім удзельнікам за іх вялікую працу. Вы ўсе — пераможцы. Трэба мець адвагу, каб удзельнічаць у такім конкурсе як гэты, — сказаў пасол Польшчы ў Беларусі Кондрад Паўлік.

Сёлета ў шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца трапілі кнігі:

«Таўсціла і лешч» Андрэя Адамовіча

«Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча

«Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча

«Рух» Алеся Пашкевіча

«Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» Тані Скарынкінай

«Завяршыць гештальт» Макса Шчура

У журы прэміі сёлета ўвайшлі Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку.

Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку.

Ганаровы старшыня журы — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ад 2012 года.

Раней яе атрымлівалі:

Павел Касцюкевіч — «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012)

Уладзімір Някляеў — «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013)

Ігар Бабкоў — «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014)

Віктар Казько — «Час збіраць косці» (2015)

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео