BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улады Падляшша выступяць з ініцыятывай бязвізавага рэжыму для беларусаў

09.10.2016
Улады Падляшша выступяць з ініцыятывай бязвізавага рэжыму для беларусаў
Ці магчымы бязвізавы рэжым для арганізаваных турыстычных групаў з Гарадзеншчыны на тэрыторыю Падляшша?

Пра гэта бліжэйшым часам самаўрад Падляшскага ваяводства будзе гаварыць з прадстаўнікамі польскага Міністэрства замежных спраў і консульствам у Гародні, паведамляе Радыё Рацыя.

Пра такія планы паведаміў на сустрэчы з прадстаўнікамі гарадзенскіх уладаў і турыстычных арганізацый у Беластоку, сябра ўправы ваяводства Богдан Дыюк. Паводле яго словаў, з прычыны таго, што палякі і грамадзяне іншых краінаў з 26 кастрычніка змогуць без візы наведваць частку Гарадзеншчыны, так у будучыні трэба, каб і гарадзенцы маглі ў турыстычных мэтах свабодна наведваць Падляшша:

— Гэта заданне для ўсіх нас, для польскага боку, для ўладаў ваяводства: рабіць захады, дзеля пашырэння бязвізавага руху ў абодва бакі. Мы будзем звяртацца ў тым ліку і да міністэрства замежных спраў, каб улады Польшчы маглі прапанаваць такую магчымасць. 

26 кастрычніка ўвойдзе ў сілу дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб бязвізавым рэжыме для замежнікаў на тэрыторыі Гародні і Аўгустоўскага каналу. Перасякаць без візаў мяжу з гэтага дня  можна будзе на польска-беларускім пераходзе Кузніца – Брузгі, а з 1 траўня ў пункце пропуску на Аўгустоўскім канале Рудаўка-Лясная.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео