BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

United Company папрасіла прабачэння ў Лабадзенкі за рускую мову

02.10.2016
United Company папрасіла прабачэння ў Лабадзенкі за рускую мову
Глебу Лабадзенку прыйшоў ліст за подпісам кіраўніка кампаніі Міхаіла Юрковіча.

«Добры дзень, паважаны Глеб Паўлавіч!

Ад імя кампаніі СТАА «Юнайтэд Компані», хочам перапрасіць Вас за высланы супрацоўнікам нашай кампаніі Кулаком В.В. адказ на рускай мове на Вашу заўвагу ў кнізе водгукаў і прапаноў ад 21.08.2016 г., напісаную на беларускай мове. Мы правялі тлумачальную працу з кіраўнікамі сярэдняга звяна і прымем адпаведныя меры па выкананні заканадаўства ў дачыненні да патрабаванняў пісьмовых адказаў на пісьмовыя звароты грамадзян для прадухілення аналагічных выпадкаў у будучыні».

У Глеба Лабадзенкі былі дзве прэтэнзіі да кампаніі, нагадвае "Наша Ніва".

Першая тычылася таго, што на АЗС пад Стоўбцамі не захацелі пераключаць канал «Россия 24». Пазней Міністэрства інфармацыі патлумачыла, што паводле заканадаўства ў грамадскім месцы можна трансляваць толькі дзевяць каналаў так званага «сацыяльнага пакета»: «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і г.д. Канала «Россия 24» няма не толькі сярод гэтых дзевяці, але і сярод 209 замежных каналаў, дазволеных для трансляцыі ў Беларусі. Суд па гэтай справе мусіў адбыцца 28 верасня, але яго перанеслі, паколькі напярэдадні пратакол адправілі на дапрацоўку.

Другая прэтэнзія вынікала з першай. Пасля таго, як Глеб на беларускай мове ў кнізе скаргаў і прапаноў апісаў сітуацыю з нежаданнем супрацоўнікаў запраўкі пераключыць канал «Россия 24», яму прыйшоў адказ па-руску. Гэта з’яўляецца парушэннем заканадаўства, за што пагражае штраф ад 4 да 20 базавых велічыняў. Паралельна Глебу прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры, што гэтая справа перададзеная на разгляд у пракуратуру Мінскай вобласці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео