BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пад Гальшанамі адкрыецца парк мініяцюр замкаў ВКЛ, надрукаваных на 3D-прынтары (ФОТА)

02.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Пад Гальшанамі адкрыецца парк мініяцюр замкаў ВКЛ, надрукаваных на 3D-прынтары (ФОТА)
Акции / Фото
Алесь Варыкіш і Камянецкая вежа. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Плануецца, што гасцей першы ў Беларусі парк мініяцюр прыме ўжо ў чэрвені 2017-га.

 – Я марыў пра такі праект больш за 10 год, – гаворыць аўтар ідэі і галоўны яе “рухавік”, дырэктар фонда “Краіна замкаў” Алесь Варыкіш.

Мроі мроямі, але стварэнне парка мініяцюр – справа, якая патрабуе сур’ёзных укладанняў, у тым ліку і фінансавых. На дапамогу прыйшоў конкурс мясцовых ініцыятыў ад ПРААН, на які аўтары праекта падалі заяўку і, разам з 79-ю іншымі пераможцамі (з 722 заявак!), атрымалі фінансаванне.

– ПРААН выдзеліла нам 17 тысяч еўра, ужо больш за 80 млн (недэнаменаваных. – ЕўраБеларусь.) рублёў мы сабралі на “Талацэ” і свой унёсак – больш за 10 тысяч долараў, да таго ж праект яшчэ не завершаны, – дзеліцца фінансавымі таямніцамі Са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” Алесь Варыкіш.

Праект распачаўся сёлета ў студзені, і да канца года неабходна здаць 10 аб’ектаў, а да адкрыцця ў парку з’явяцца 20 – 25 міні-пабудоў. З іх самая маленькая Камянецкая вежа ўжо гатовая. Цалкам зроблены і камайскі касцёл. Бадай, найбольш складаным і вялікім замкам стане Віленскі, даўжыня якога па дыяганалі складзе 4,5 м.

Месца для будучага парка ўжо ёсць: гэта два гектары зямлі старой шляхецкай ваколіцы Родзевічы роду Ракіцкіх, што ў пяці кіламетрах ад Гальшанскага замку. Цяпер тэрыторыя актыўна засвойваецца і выглядае вось так:

Фота Антона Жука.

На пляцоўцы вылучаюцца два раўкі – ўмоўныя Нёман і Вілія. У цэнтры – возера з выспай, на якой будзе стаяць Тракайскі замак. На мысе – Старыя Трокі, далей Гародня, Наваградак, Ліда. Таксама аўтары праекта плануюць паставіць Віленскі, Медніцкі, Мірскі замкі, Крэва, Гальшаны, Геранены. Адметна, што ў парку мініяцюр будуць не толькі беларускія замкі, але і тыя, што знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Літвы. Акрамя замкаў Вялікага княства ў парку “паселяцца” і крыху меншыя аб’екты: дамы-замкі і храмы-крэпасці. Ідэя належыць архітэктару Змітру Савельеву

Плануецца, што ў парку мініяцюр будуць не толькі замкі, але і шэраг дадатковых цікавасцяў: рыцары, шляхта, экскукрсіі па наваколлі, а таксама аўтары збіраюцца стварыць неабходную інфраструктуру для паўнавартаснага адпачынку з лазняй і начлегам. Парк вельмі ўдала ўпісваецца ў турыстычнае кола Гальшаны – Крэва, і яго стваральнікі спадзяюцца, што гэта паспрыяе прыцягненню турыстаў.

Алесь Варыкіш паказвае, як працуе 3D-прынтар. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

А пакуль што на платформе “Талака” працягваецца збор сродкаў на стварэнне парка, да завяршэння краўдфандынгавай кампаніі застаўся тыдзень. Да рэалізацыі нацыянальнага культурна-гістарычнага праекта не хапае каля 3 000 рублёў. Тым, хто падтрымае яго, арганізатары абяцаюць зніжкі на экскурсіі фонду “Краіна замкаў” і бясплатныя квіткі на наведванне будучага парка. Падтрымаць праект можна і іншымі спосабамі: нехта дапамагае добраўпарадкаваць тэрыторыю, нехта дорыць будучаму парку расліны, хтосьці забяспечвае 3D-друкаркамі. Аўтары запрашаюць далучацца да стварэння парка мініяцюр усіх ахвотных.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео