BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ля мемарыяла ў Трасцянцы нарэшце паставілі шлагбаум (фота)

01.10.2016
Ля мемарыяла ў Трасцянцы нарэшце паставілі шлагбаум (фота)
novychas.by
Таксама на месцы растрэлаў нявінных людзей ва ўрочышчы Благаўшчына быў прыбраны вялізны насыпаны праз дарогу вал, абкошаныя ўсе сцежкі да крыжоў і помніка.

Грамадскія актывісты, якія праводзілі чарговую Акцыю памяці ахвяр камуністычны рэпрэсій у Благаўшчына (каля вёскі Трасцянец, Мінскі раён), прыемна здзівіліся, калі ўбачылі, што мясцовыя ўлады пачалі ўпарадкоўваць мемарыяльнае месца. Яшчэ ў жніўні па дарозе да крыжоў і помніка быў насыпаны агромністы вал, праз які было немагчыма перабрацца, а таксама ляжалі кучы смецця, навезенага машынамі, якія рэгулярна раз'язджалі па мемарыяле, піша "Новы час".

Цяпер жа ў Благаўшчыне ўсталявалі велізарны шлагбаум — машынам не праехаць, а сам вал прыбралі. 

Так было

Так стала

Як вынікае з ліста, адрасаванага старшынём адміністрацыі Заводскага раёна Мінска А. Дараховічам грамадскай актывістцы Ганне Шапуцьцы, нарэшце скончана эпапея і з пахаваннем рытуальна забітага барана, які ў жніўні быў знойдзены прама на мемарыяльным месцы. Па словах чыноўніка, барана, як і належыць паводле заканадаўства, пахавалі ў скотамагільніку, а супрацоўнікаў «Рэмаўтадора», якія спачатку проста засыпалі барана кучай пяска, пакаралі — знялі ад 10% да 50% прэміяльных, таксама рабочым зрабілі вымовы.

Ганна Шапуцька распавяла, што ў Благаўшчыне неабходна яшчэ шмат чаго ўпарадкоўваць, каб прывесці мемарыял у прыстойны выгляд, і выказала спадзяванне на дапамогу ў гэтым мясцовых уладаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео