BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мірскі замак набыў унікальную калекцыю партрэтаў князёў Радзівілаў

28.09.2016
Мірскі замак набыў унікальную калекцыю партрэтаў князёў Радзівілаў
БЕЛТА
Аб гэтым паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» Анаіт Арзуманян.
Паводле слоў спецыяліста, замкавы комплекс «Мір» заключыў сенсацыйную здзелку па набыцці калекцыі партрэтаў князёў Радзівілаў.


«Сцены Партрэтнай залы Мірскага замка цяпер упрыгожаны арыгінальнымі партрэтамі, якія музей набыў у князя Канстанціна Гогенлоэ-Шылінгсфюрста, які жыве ў Германіі. Упершыню гэту калекцыю беларусы ўбачылі ў маі 2014 года на выстаўцы. На працягу 17 месяцаў дырэктарат музея вёў перагаворы з уласнікам партрэтаў князем Канстанцінам. І вось нарэшце Міністэрства культуры Германіі дало дазвол на перамяшчэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей», — прыводзіць словы Анаіт Арзуманян "Звязда".

Калекцыя налічвае 15 партрэтаў XIX стагоддзя і тры — XVIII стагоддзя. Сярод 18 жывапісных работ два роставыя партрэты, на якіх адлюстраваны князь Міхаіл Казімір Рыбанька і Ганна Людвіка — яго другая жонка. Тое, што партрэты маюць непасрэднае дачыненне да ўладальнікаў Мірскага замка, павышае каштоўнасць гэтай калекцыі.

У Партрэтнай зали прадстаўлена толькі частка калекцыі — 12 работ. Астатнія захоўваюцца ў запасніках музея. Некаторыя партрэты маюць патрэбу ў рэстаўрацыі. Цяпер супрацоўнікі музея чакаюць кансультацый спецыялістаў з рэстаўрацыйнага цэнтра імя Гудзінаса, які знаходзіцца ў Літве, і пасля гэтага будзе прынята праграма іх рэстаўрацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео