BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Жыве “Камяніца”!" Пад Мінскам прайшоў міжнародны фолк-фестываль (ФОТА)

11.09.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
"Жыве “Камяніца”!" Пад Мінскам прайшоў міжнародны фолк-фестываль (ФОТА)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Музычнае свята сабрала яркіх выканаўцаў сучаснага фолку з трох краін.

10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў восьмы штогадовы фолк-фэст “Камяніца-2016”.

Мерапрыемства працягвалася з 13 да 22 гадзін. Дзённая праграма мела сямейны кірунак, вечаровыя ж музычныя сэты сабралі ля галоўнай сцэны моладзь.Як і ў мінулыя гады, падчас фестывалю паралельна працавалі дзве сцэны: вялікая і малая. Замест заўсёднай куратаркі малой сцэны спявачкі Русі сёлета яе вядоўцамі сталі літаратары Аксана Спрынчан з мужам Ярашам Малішэўскім і дачкой Альжбетай.

– Я вельмі шчаслівая быць вядоўцай на гэтым фестывалі, хоць часам хочацца проста кінуць сцэну і далучыцца да тых, хто скача – што я часам і раблю, – прызналася Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” Аксана Спрынчан. – На малой сцэне выступаюць цудоўныя дзіцячыя калектывы, а таксама і вядомыя моладзевыя. Насамрэч многія нашы выканаўцы мараць трапіць на гэты фестываль хаця б на малую сцэну, хоць насамрэч гэта досыць умоўная назва, бо яна ні ў чым не прайграе вялікай.

Сапраўды, малая сцэна заводзіла публіку не менш, чым вялікая – тут не толькі спявалі, каля яе танчылі, пляскалі ў ладкі, крычалі выступоўцам “Брава!”. А калі вядучая пасля аднаго з выступленняў выгукнула “Жыве “Камяніца”!”, публіка радасна падтрымала: “Жыве!”.

Пакуль вялікая сцэна толькі распачынала сваю працу – выступалі Паліна Рэспубліка і гурт “Троіца”, – па-за асноўнымі пляцоўкамі “Камяніцы” адбываліся не менш цікавыя мерапрыемствы. У будынку царквы гадзінны канцэрт зладзіў фолк-гурт традыцыйнага мужчынскага спеву "Рада". А на гадзіну пазней ля страўні “Беларуская карчма” гледачы маглі ўжывую пабачыць паўнавартасны беларускі вясельны абрад у народным стылі. Паказ вяселля з сапраўдным застоллем быў арганізаваны ў межах прэзентацыі музычнага кампакт-дыска “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-1969 гадоў”, матэрыял для якога быў запісаны амаль 50 год таму ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці.

Паколькі мерапрыемствы на сцэне і па-за ёй праходзілі ў адзін час, даводзілася абіраць нешта адно – і гэта, бадай, была самая вялікая нязручнасць сёлетняга фестывалю. Наведвальнікі наракалі яшчэ на тое, што алкаголь, у прыватнасці, піва, можна было набыць і спажыць толькі на тэрыторыі карчмы. Хаця, у беларускіх рэаліях, дзе алкаголю часцей за ўсё няма месца на масавых мерапрыемствах, гэта ў нейкім сэнсе цуд. У астатнім жа да ежы і напояў па вельмі дэмакратычных коштах (шашлык са свініны па 3 – 3,5 рублі за 100 грам, блінцы па 1,5 – 2 рублі, кава і гарбата па 1 рублі і інш.) прэтэнзій не было. Сёлета нават было дазволена праносіць на тэрыторыю музея сваю ежу і напоі, праўда, на канцэртную пляцоўку з імі не пускалі.

Гасцямі “Камяніцы” сёлета стаў кіеўскі гурт “ТаРута”, які падарыў гледачам “трохі драйву” народных украінскіх песень, а таксама паказаў, што пад спевы на словы Тараса Шаўчэнкі можна не толькі думаць тужлівыя думы, але і танчыць. Пасля ўкраінцаў “Камяніца” ненадоўга пераўтварылася ў “Спеўны сход”, падчас якога пад кіраўніцтвам Сяргея Доўгушава наведвальнікі дружна праспявалі некалькі песень, у тым ліку і вядомую “Купалінку”.

Далей на сцэну выйшла выканаўца з Расіі Іна Жаланная, выступ якой зачараваў слухачоў. Затым спявачка нечакана перадала падзяку нашай паралімпійскай зборнай, у складзе якой чыноўнік ад Мінспорту Андрэй Фомачкін на адкрыцці Гульняў узняў трыкалор і такім чынам выразіў падтрымку расійскім паралімпійцам, адхіленым ад спаборніцтваў. “Мы спадзяемся, што гэтым цудоўным фестывалем мы праклалі дарогу ў Беларусь”, – завяршыла свой выступ Іна Жаланная.

Затым на вялікую сцэну выйшаў беларускі гурт Re1ikt, які выканаў свае варыяцыі народных песень, аўтарскія кампазіцыі, а затым разам са слухачамі – знакамітую “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Дробненькі дожджык” на словы Рыгора Барадуліна, а таксама палескую “Вэлытай, вэлытай, пэрэпылко” разам з Сяргеем Доўгушавым.

Завяршыў фестывальную праграму хэдлайнер з Расіі “Оле Лукойе”, які сваёй шаманскай музыкай ледзь не ўвёў публіку ў транс. Зрэшты, гэта, бадай, самы натуральны стан пасля такога насычанага музычнага фолк-фестывалю.

На фестывалі можна было набыць разнастайныя вырабы ад рамеснікаў.

Маленькім гледачам таксама было чым заняцца на "Камяніцы"...

...Напрыклад, распісваннем акварэллю розных фігурак.

На малой сцэне - гурт "Мярэжа".

Для наведвальніках у народных строях уваход на фестываль быў бясплатным.

Гурт "Рада".

Да традыцыйнага беларускага вяселля ўсё гатова.

Вясельны поезд.

Якое ж вяселле без караваю?

Маладых сустракаюць іконай, караваем і чаркай.

Рукадзельныя падарункі маладой для новай сям'і.

Госці збіраюцца на бяседу.

Абрад максімальна натуралізавалі: і ежа, і напоі сапраўдныя.

Тым часам на вялікай сцэне - "Троіца" з Іванам Кірчуком.

Большасць наведвальнікаў фэсту не скарысталася падрыхтаванымі крэсламі.

Дзеці з задавальненнем прытрымліваюцца фестывальнага "дрэс-коду".

Але яшчэ больш малечу захапляе сена.

...І не толькі малечу.

Тым часам дарослыя не вытрымалі і завялі карагод.

Вядоўцы малой сцэны - сям'я Малішэўскіх і юныя выступоўцы.

Танцавальны майстар-клас ля малой сцэны.

Нязменны вядучы вялікай сцэны Алег Хаменка.

Гурт "ТаРута".

Гледачы скачуць пад украінскія спевы.

Іна Жаланная.

Слухачоў малой сцэны зачаравала юная Патрыцыя Свіціна.

Гурт Re1ikt.

Расійскі гурт "Оле Лукойе".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео