BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперт: Беларусь паступова пераўтвараецца ў варыянт вельмі дрэннага еўрарамонту

08.09.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Эксперт: Беларусь паступова пераўтвараецца ў варыянт вельмі дрэннага еўрарамонту
Абрад ваджэння і пахавання стралы на Веткаўшчыне. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Як захаваць нашу нематэрыяльную культурную спадчыну і адначасова не пераўтварыць яе ў кітч?

Сёлета статус гісторыка-культурнай каштоўнасці быў нададзены 93 матэрыяльным і 35 нематэрыяльным праявам творчасці чалавека. Але што ён дае? Ці дапамагае ён захаваць спадчыну ў рэальным жыцці, альбо яна ідзе ў архівы? Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала круглы стол, падчас якога адказаць на гэтыя пытанні спрабавалі эксперты.

“У бабулі ў кішэні боўтаецца “мабілка”, але яна думае гэтак жа, як думалі сто гадоў назад”

 “Яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя казалі, што фальклор знікае. Але сённяшнія экспедыцыі паказваюць, што ён жывы і рэагуе на змены ў часе: штосьці ў ім адыходзіць, а штосьці з’яўляецца новае. Але народная культура не вытрымлівае канкурэнцыі з панаваннем масавай культуры”, – адзначыла Таццяна Валодзіна, загадчыца аддзелам фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Па яе словах, беларуская народная культура адметная тым, што наша нацыя ў сваім гістарычным шляху доўгі час не магла праявіць сябе ў дзяржаўнасці, таму ўвесь яе эстэтычны, філасофскі, паэтычны набытак увасобіўся ў традыцыйнай культуры. Да таго ж у беларусаў фальклор у аўтэнтычным выглядзе праіснаваў крыху даўжэй, чым у нашых суседзяў.

Адметнасць традыцыйнай культуры ў тым, што яна вельмі рэгіянальная: няма агульнабеларускіх Калядаў, Купалля – у кожным мястэчку свой варыянт. Але многія рэгіянальныя адметнасці, на жаль, страчаны.

Таццяна Валодзіна распавяла, што цяпер актыўна праходзяць экспедыцыі ў раёнах расійска-беларускага памежжа, якія раней навукоўцы не наведвалі праз радыяцыйную небяспеку.

“Сёлетняя буйная экспедыцыя ў Краснапольскі і Слаўгарадскі раёны прадэманстравала такое багацце, калі вясковыя жыхары выяўляюць абсалюіна традыцыйнае мысленне. Хоць там у бабулі ў кішэні боўтаецца “мабілка”, але яна думае абсалютна гэтак жа, як думалі сто і больш гадоў назад”, – дадала спецыяліст.

Адна з рысаў, што характарызуюць традыцыйную культуру – прагматыка, запатрабаванасць. Ужо цяжка ўявіць, каб бабулі спявалі жніўныя песні – бо ўжо не жнуць. Але фальклор жыве ў іншых сферах жыцця – Радаўніца, Дзяды, вяселлі, хрэсбіны, і ў гэтым выпадку існуе пераемнасць культуры.

300 еўра за гандлёвую марку

На сённяшні дзень у Беларусі 111 аб’ектаў нематэрыяльнай культуры маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Што гэта значыць? У першую чаргу тое, што ствараюцца неабходныя ўмовы, каб, напрыклад, магчыма было праводзіць той ці іншы абрад, патлумачыла начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір. Для гэтага з мясцовымі органамі ўлады заключаюцца ахоўныя абавязацельствы. Па словах Наталлі Хвір, існуюць спісы аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія трэба ўзяць пад ахову дзяржавы, апроч таго паводле дзяржпраграмы “Культура Беларусі” існуе “разнарадка” колькасці аб’ектаў, якім неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

“Гэты спіс будзе расці, у нас на чарзе знаходзіцца вельмі шмат аб’ектаў”, – дадала Наталля Хвір.

Для таго, каб аб’ект атрымаў ахоўны статус, мала жадання аднаго чалавека. Прыярытэтнае слова тут належыць носьбітам той ці іншай культурнай з’явы, ці яны жадаюць уключыць нейкі элемент у спіс.

“Уся сістэма выбудоўваецца з нізу да верху”, – распавяла начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч.

На яе думку, сёння адной з важных праблем з’яўляецца падтрымка носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

“Трэба, каб яны атрымлівалі дывідэнды ад таго, што іх спадчына мае статус, – мяркуе Ала Сташкевіч. – Трэба ствараць спецыяльныя праграмы накшталт гандлёвай маркі, як зрабілі літоўцы. У іх ёсць база дадзеных, якая называецца “Нацыянальны прадукт”. Усім элементам, ад ежы да абрадаў, выдаецца спецыяльны знак і сертыфікат – гэта абараняе носьбітаў ад неэтычнага выкарыстання спадчыны”.

Па словах Алы Сташкевіч, каб атрымаць гандлёвую марку ў Беларусі, трэба заплаціць мінімум 300 еўра.

Яшчэ адна праблема захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны – у эканамічнай дэградацыі вёсак і мястэчак. Праз гэта адтуль сыходзіць моладзь, страчваецца механізм пераемнасці традыцый, і нематэрыяльная культура знікае.

“У працэс захавання спадчыны павінна быць уцягнута ўсё грамадства і розныя ўладныя інстытуцыі”, – падсумавала Ала Сташкевіч.

Аднак у нашай краіне не выбудаваны сувязі паміж ведамствамі, кожнае міністэрства працуе паасобку.

Будслаўскі фэст можа трапіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

“Унас лічылася фальклорам – апрануць у зробленыя ў Мінску якбы “ нацыянальныя” касцюмы настаўнікаў музычнай школы або метадыстаў дома культуры і выставіць іх на раённым свяце з мікрафонамі. Канешне, гэта адрынула ад фальклора, асабліва моладзь. Цяпер яна вяртаецца да каранёў, да вышыванак”, – лічыць Уладзімір Шчасны, экс-старшыня  Нцыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

Праўда, тыя ж вышыванкі, на яго думку, ужо пераўтвараюцца ў кітч.

У той жа час пры ўдалай працы аб’екты нематэрыяльнай культуры могуць стаць брэндам рэгіёна, як, напрыклад, Цмок Лепельскі, скульптура якога з’явілася на беразе Лепельскага возера ў 2013 годзе. Гэтая ідэя і яе ўвасабленне належала журналісту Уладзіміру Шушкевічу, які калісьці чуў легенду пра міфалагічную істоту ад бабулі, а пасля прачытаў яе ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. І хоць, як сцвярджаюць навукоўцы, легенда пра Цмока – выключна прыдумка Караткевіча, гэта не перашкодзіла вылучыць Лепельшчыну сярод іншых рэгіёнаў і такім чынам павялічыць яе турыстычны патэнцыял.

На думку Алы Сташкевіч, сённяшняя сістэма адукацыі вельмі мала распавядае пра нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі. Патрэбны цэлы 10-гадовы школьны курс, прысвечаны гэтай тэме, ад ежы да архітэктуры і агратэхнікі. Бо праз няведанне мы самі знішчаем нашу спадчыну.

“Мы будуем аграгарадкі, і Беларусь паступова пераўтвараецца ў варыянт вельмі дрэннага еўрарамонту, таму што знікае рэгіянальная архітэктура. Дамы “ўпакоўваюцца” ў сайдынг, знішчаецца дэкор”, – абураецца прадстаўніца Інстытута культуры Беларусі.

На думку галоўнага рэдактара студыі радыё Прадстаўніцтва МТРК “Мір” у Беларусі Аляксея Аніковіча, фальклор у чыстым выглядзе не будзе запатрабаваны ў эфіры, а вось у сугуччы з новымі формамі ён можа быць цікавым. Але каб быць “у топе”, неабходна пастаянна эксперыментаваць і шукаць сучасныя трансфармацыі для народнай творчасці.

Праўда, тут варта быць асцярожнымі, адзначыла Таццяна Валодзіна, бо часам узнікае “пратэст супраць некаторых формаў выкарыстання фальклору”, таму прадстаўніца Акадэміі навук выказала пажаданне, каб у яе ўстанову часцей звярталіся па кансультацыю.

“На міжнароднай арэне ўжо ведаюць, што такое Беларусь у плане нематэрыяльнай культурнай спадчыны, той жа калядны абрад “Цары” з вёскі Семежава (які ў 2009 годзе ўвайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. – ЕўраБеларусь.). Сёлета ў лістападзе будзе разглядацца пытанне аб уключэнні ў Спіс сусветнай спадчыны Будслаўскага фэста”, – паведаміла Наталля Хвір.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео