BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Анастасія Дарафеева: Ёсць верагоднасць, што камісія незалежных экспертаў трапіць на будпляцоўку АЭС

07.09.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Анастасія Дарафеева: Ёсць верагоднасць, што камісія незалежных экспертаў трапіць на будпляцоўку АЭС
Але для гэтага трэба, каб грамадскасць больш актыўна выказвала сваю пазіцыю і патрабаванні адносна будаўніцтва станцыі.

Апошнія здарэнні на будаўніцтве беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы прымушаюць грамадства больш актыўна патрабаваць кантролю якасці будоўлі. У інтэрнэце створана петыцыя з заклікам да ўладаў краіны спыніць узвядзенне небяспечнага праекта, удзельнікі Беларускай антыядзернай кампаніі запатрабавалі спыніць будаўніцтва станцыі, экалагічныя актывісты ладзяць пратэстныя акцыі і пікеты супраць БелАЭС, грамадзянская супольнасць праводзіць круглыя сталы, дзе абмяркоўвае магчымасці паўплываць на сітуацыю. Пра тое, якія крокі трэба прадпрымаць і што рэальна можна зрабіць для таго, каб не дапусціць паўтору чарнобыльскай трагедыі ў Астраўцы, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла страшыня Беларускай партыі “Зялёныя” Анастасія Дарафеева.

– Ці можа грамадства неяк паўплываць на тое, што адбываецца на будпляцоўцы БелАЭС?

– Усе гэтыя акцыі – і ёсць спроба паўплываць на працэс будаўніцтва. Мы лічам, што калі з некалькіх бакоў будзе моцны ціск – патрабаванне пусціць на будпляцоўку незалежную камісію экспертаў, выкарыстанне механізмаў міжнароднага ўплыву, у тым ліку далучэнне літоўскага боку, калі людзі пакажуць, што для іх гэта пытанне важнае, – можа.

– А што канкрэтна ў гэтай сітуацыі могуць зрабіць простыя людзі?

– Пасля здарэння з падзеннем рэактара была створана петыцыя ў інтэрнэце. Пакуль што яе падпісала няшмат людзей. А калі пад ёй набяруцца сотні тысяч ці мільёны подпісаў – гэта будзе знак для ўлады. Трэба больш актыўна выказваць сваю пазіцыю.

Днямі мы ладзілі пікет у Астраўцы, а за дзень да гэтага – у Светлагорску, дзе стаіць пытанне будаўніцтва шкоднай хімічнай вытворчасці ў горадзе. І які моцны паміж імі быў кантраст! Калі ў Светлагорску людзі актыўна падыходзілі, выступалі, то Астравец быў пусты. Гэта сведчыць пра тое, што тэма будаўніцтва АЭС не ўспрымаецца людзьмі як праблема, альбо яны думаюць, што ўсё роўна нічога не зменяць.

– Адкуль такія перакананні?

– Гэта пытанне і нашай палітычнай культуры, і апалітычнасці, вынік таго, як цяпер выглядае Беларусь. Гэта паказчык таго, у якім стане знаходзіцца грамадства, і адначасова вынік доўгатэрміновай і прадуманай медыя-кампаніі. Нас доўга і сістэматычна пераконвалі, штоЧарнобыль ужо не нясе ніякай небяспекі. І людзі прывыклі думаць, што атамная энергетыка – гэта хоць і не вельмі добра, але не так ужо і страшна. А яшчэ што гэта адзіная магчымасць для нашай краіны пазбавіцца ад энергетычнай залежнасці. Прычым прапаганда ўплывае і на шматлікіх прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, якія таксама так думаюць.

– А якія ёсць контр-аргументы?

– Мы праводзім інфармацыйную работу і даводзім да беларусаў, што АЭС – не толькі небяспечны, але і эканамічна правальны праект. Да таго ж яму ёсць альтэрнатыва – экалагічная энергетыка, і Беларусь можа ўпісацца ў гэтую агульнаеўрапейскую тэндэнцыю. Бо дзякуючы дзяржаўнай прапагандзе многія лічаць, што гэта не для нас, што энергія сонца і ветру – гэта дорага. Але гэта не так. “Зялёная” энергетыка дае і працоўныя месцы, і больш танную энергію ў будучыні, і прыносіць дэмакратычны элемент у краіну. У ХХІ стагоддзі глупства – ісці ў хвасце цывілізацыі і ўскокваць у апошні вагон цягніка, які ідзе ўнікуды, будуючы АЭС, калі ўсе прагрэсіўныя краіны адмаўляюцца ад гэтага.

– Днямі вы правялі круглы стол, прысвечаны таму, як можна паўплываць на будаўніцтва станцыі. Якія вынікі ён прынёс?

– Асабліва новых тэзаў падчас яго не прагучала, аднак адбылася цікавая спрэчка. Частка ўдзельнікаў прапанавала напісаць зварот у “Расатам” і да расійскага кіраўніцтва з заклікам пусціць на будпляцоўкі незалежную камісію, а таксама спыніць будаўніцтва. Аднак многія скептычна паставіліся да гэтай прапановы. Маўляў, не варта спадзявацца на эканамічны крызіс, калі праект палітычны. Падчас сталінскіх “будоўляў стагоддзя” ў якіх бы цяжкіх эканамічных умовах ні знаходзілася краіна – ніводны праект не спынілі.

Адны казалі пра тое, што будаўніцтва АЭС не спыніцца, пакуль дзейнічаюць беларускі і расійскі рэжымы, іншыя даводзілі, што цяпер беларуская ўлада можа адмовіцца ад гэтага праекту праз жаданне згуляць на палітычным полі паміж Расіяй і Захадам.

Увогуле, гэта пытанне дыскусійнае. Але калі нічога не рабіць, не выказваць сваю пазіцыю – дакладна нічога не зменіцца. Калі будзе цішыня, гэта будзе значыць, што ўсе змірыліся, такі маўклівы дазвол.

Мы не абяцаем, што ўсё спыніцца, калі вы падпішаце петыцыю. Але калі не падпішаце – дакладна не спыніцца. Пакуль пад ціскам як мінімум ёсць верагоднасць, што камісія незалежных экспертаў трапіць на будпляцоўку.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео