BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алег Хаменка: З’явілася разуменне, што фольк – вельмі сучасная музыка з нацыянальным каларытам

04.09.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Алег Хаменка: З’явілася разуменне, што фольк – вельмі сучасная музыка з нацыянальным каларытам
euroradio.fm
Традыцыйная культура паступова адрываецца ад вясковага асяроддзя і становіцца прыкметай актыўнай моладзі з добрым густам і пашанай да свайго.

10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам у восьмы раз пройдзе міжнародны фольк-фестываль “Камяніца”. Як ён змяняе стаўленне да разумення традыцыйнай культуры, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў куратар і вядоўца фэсту Алег Хаменка.

– Здаецца, за восем гадоў фармат фольк-фэсту павінен ужо неяк прыцерціся, стаць збітым. Што вы робіце, каб гэтага не здарылася?

 – Я прыхільнік таго, што фармат фэсту павінен змяняцца праз шэсць – сем гадоў. Такі цыкл самы аптымальны ў фестывальным мэнэджменце. На сёмым фестывалі мы ўжо думалі пра змену вядучага, конкурсаў, размяшчэння сцэны, падыходаў. І цяпер адбываецца пераход ад фальклорнага мыслення да этнафальклорнага і сучаснага фальклору. “Камяніца” будзе рухацца менавіта ў гэтым кірунку – аб'яднання праяваў беларускага нацынальнага складніку перадусім у сучаснай музыцы  і іншых відах мастацтва.

– Фестываль адкрывае беларускай публіцы шмат імёнаў і напрамкаў у фольк-культуры нашых суседзяў. А ці даносіць ён да іх інфармацыю пра беларускую народную культуру?

– Наша галоўная мэта – прадставіць на фэсце перадусім пяць краін-суседзяў. Мы спадзяемся, што будуць прыязджаць і больш далёкія госці. Але я настойваю на тым, каб не менш за палову праграмы складалі выступы беларускіх артыстаў. Бо ў нас для іх недастаткова пляцовак.

Я лічу вельмі лагічным, што такі фэст адбываецца ў Беларусі, бо наша краіна з’яўляецца своеасаблівым культурным цэнтрам гэтых земляў і паказвае іх даўнія традыцыі.

Безумоўна, у нас ёсць “агенты”, якія даносяць інфармацыю пра наш фестываль у суседніх краінах і дапамагаюць нам падбіраць гурты. Ва Украіне гэта Алег Скрыпка, які сам ужо неаднойчы выступаў на “Камяніцы”, у Расіі я асабіста падтрымліваю кантакты з гуртом “Древо”, польскіх выступоўцаў нам дапамагае знаходзіць  Інстытут Польскі.

– Фэст міжнародны, але пакуль што замежныя на ім толькі артысты. Калі на беларускі фольк-фестываль хлынуць замежныя госці?

 – Такое пытанне сапраўды ёсць. І квіткі ўжо можна набыць за мяжой, бо яны  электронныя. Але масавыя замежныя гледачы на фестывалі з’явяцца з развіццём індустрыі турызму ў нашай краіне.   Можа, адмена візаў для замежнікаў так-сама паспрыяе гэтаму працэсу.   Але тут яшчэ трэба паслядоўнае прасоўванне культурна-турыстычнага іміджу Беларусі на міжнародным узроўні.

– Ну а беларуская публіка фэсту неяк змянілася за гады яго правядзення, і ці змяніў фестываль стаўленне да традыцыйнай культуры?

– Мне здаецца, што мы ўжо сфармавалі свайго сталага слухача, я б не сказаў, што ён змяніўся за апошнія гады. На “Камяніцу” прыязджаюць тыя, хто яе ведае і любіць. Мы спрабуем увесці невялікую сямейную ноту ў фестываль, каб ён аб’ядноўваў і людзей з дзецьмі, і моладзь. Таму публіка, хутчэй, мяняецца цягам дня: дзённая праграма разлічана на сям’ю, вечаровая – на актыўную моладзь, якая мае густ.

Мы працуем над тым, каб змянілася стаўленне да разумення фольку, і, думаю, гэта адбываецца даволі паспяхова. Раней быў такі савецка-акадэмічны варыянт: жанчыны ў сарафанах спяваюць “полюшка-поле”.  Цяпер гэта вельмі сучасная музыка з нацыянальным каларытам.

 – Скажыце колькі словаў пра тое, што чакае гасцей “Камяніцы” сёлета.

– Праграма вельмі разнастайная і цікавая. Як і раней, будуць працаваць дзве сцэны: малая і вялікая.  Мяне  вельмі цешыць, што побач з сур’ёзнымі дарослымі каллектывамі будуць выступаць і дзіцячыя ансамблі. Я лічу такі фармат вельмі ўдалым, гэта наша адметнасць. Музычнымі хэдлайнерамі фестывалю сёлета будуць этна-трыа «Троіца» (Беларусь) і Іна Жаланная (Расія). Апроч таго выступяць украінскія фольк-рокеры «Тарута», культавы расійскі этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе», беларускі рок-гурт «Re1ikt»,  спявачка Паліна Рэспубліка і добра вядомы аматарам класічнага беларускага фольку ансамбль «Ветах».

На фэсце у гледачоў будзе ўнікальная магчымасць пабачыць паўнавартасны беларускі вясельны абрад у народным стылі. Паказ адбудзецца ў межах фестывальнай прэзентацыі музычнага кампакт-дыска «Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-1969 гадоў», матэрыял для якога быў запісаны амаль 50 год таму ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці.

Акрамя гэтага будзе разнастайная забаўляльная праграма з майстар-класамі і забавамі на любы густ: лучна-арбалетны цір, барацьба на паясах, катанне на конях і поні, народныя танцы і бойкі на надзіманых мячах. Для самых смелых — палёты на гіраплане. Будуць майстар-класы ад сапраўднага каваля і ганчара з 20-гадовым досведам, а таксама майстроў пляцёных і тканых паясоў, аплікацыі і фларыстыкі, выставы жывапісу ад мастакоў Ганны Сілівончык, Васіля Пешкуна, Алеся Пушкіна. Фатограф Віктар Малышчыц представіць выставу здымкаў зорнага неба з розных куткоў Беларусі. Яго калега Аляксандр Ждановіч — выставу лепшых фатаграфій за ўсе гады фестывалю «Камяніца».

Не застануцца без увагі і дзеці. Акрамя папулярнай пляцоўкі з сенам і саломай, іх чакае насычаная праграма ад Сямейнага цэнтру Кацярыны Каўровай

– Звычайныя нараканні ад наведвальнікаў фестываля – мала ежы і транспарту і шмат міліцыі. Як будуць абстаяць справы з гэтым сёлета?

 – Арганізатары не могуць кантраляваць колькасць міліцыі, таму гэтае пытанне не да нас. Аднак думаю, што сёлета гэта не будзе  так заўважна.  Што тычыцца ежы, наколькі я ведаю, то праблема была ў некаторыя гады праз непрадказальнасць колькасці гледачоў, бо значная частка  людзей набывае квіткі ў  дзень фэсту.  Атрымліваецца, што  арганізатары разлічваюць на чатыры тысячы, а прыходзіць восем. Натуральна, што аператыўна давезці столькі харчавання немагчыма.  Вось калі наведнікі фэсту прызвычаюцца набываць квіткі папярэдне – справа, пэўна, пойдзе на лад. Адзначу яшчэ,  у гэтым годзе ў дадатак да “Беларускай карчмы” будуць выяздныя кропкі ад трох  беларускіх рэстарацый: “Камяніца”, “Грай” і “Агінскі”.

Сёлета мы як можам узмацняем вырашэнне пытання транспарту. Да музея і назад будуць хадзіць бясплатныя фестывальныя аўтобусы ад метро “Малінаўка” з 12.30 да 23.00. З 12.30 да 14.00 і з 18.45 да 23.00 – кожныя 15 хвілін. З 14.00 да 18.45 – кожныя паўгадзіны.  Зразумела, можна прыехаць на ўласным аўта і ровары. На ровары – прама да сцэны.  Увогуле, імкнемся зрабіць усё густоўна і годна, дарэчы, гэта сёлетні дэвіз нашага фэсту. Таму - сардэчна запрашаем!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео