BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску адкрылі помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу (фота)

03.09.2016
У Мінску адкрылі помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу (фота)
БЕЛТА
Помнік стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу адкрылі ў Мінску ў Дзень горада.

Скульптурная кампазіцыя размясцілася ў скверы каля ратушы на пл. Свабоды.

"З усіх дзеячаў культуры дасавецкага перыяду, чыё жыццё і творчасць цесна звязаны з Мінскам, няма, мабыць, ніводнага, хто мог бы супернічаць з Манюшкам у маштабе талентў і вядомасці ў свеце. Яго супрацоўніцтва з выбітным драматургам Дуніным-Марцінкевічам паклала пачатак развіццю беларускага опернага мастацтва", - цытуе БЕЛТА намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенку.

У сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы гатэлю "Еўропа" знаходзіўся мінскі гарадскі тэатр, тут адбылася прэм'ера знакамітай беларускай оперы "Ідылія". Асаблівая гістарычная каштоўнасць гэтага месца і ў тым, што недалёка ад пл. Свабоды размешчаны дом, у якім жыў Станіслаў Манюшка з сям'ёй (Энгельса, 3). А ў будынку гарадской ратушы знаходзілася музычная школа, якую ён наведваў.

Аўтары скульптуры - Леў і Сяргей Гумілеўскія. Іх творчае прапанова была абрана па выніках конкурсу на стварэнне скульптурнай кампазіцыі, тэма якой "Жыхары Мінска XIX стагоддзя: кампазітар Станіслаў Манюшка і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - стваральнікі беларускай нацыянальнай класічнай оперы".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео