BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таццяна Севярынец: Наша школа катэгарычна патрабавала рэформаў яшчэ ўчора

01.09.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Таццяна Севярынец: Наша школа катэгарычна патрабавала рэформаў яшчэ ўчора
У краіне пачынаецца новы навучальны год па ўсё тых жа старых “лякалах”.

У недалёкім мінулым настаўніца рускай мовы і літаратуры, маці былога палітвязня Паўла Севярынца спадарыня Таццяна Севярынец адпрацавала ў школе 34 гады. За гэты час яна вывучыла сістэму айчыннай адукацыі ўздоўж і ўпоперак, і цяпер працягвае сачыць за зменамі ў гэтай сферы. Таццяна Яўгенаўна пагадзілася выказаць Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” свой погляд на стан беларускай сістэмы школьнага навучання.

– Некалькі дзён таму міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, выступаючы па тэлебачанні, заявіў, што “школьная сістэма адукацыі вельмі талковая, яна рыхтуе выбітных дзяцей”. На вашу думку, ці сапраўды яна не патрабуе ніякіх рэформаў?

– Тое, што нашы дзеці таленавітыя, і іх шмат – гэта сапраўды так. Я назіраю за вынікамі алімпіяд, і нават на міжнародных нашы вучні займаюць высокія месцы. Але гэта, хутчэй, выключэнні. Міністр, як заўсёды, упрыгожвае карціну. Наша сістэма адукацыі вельмі забюракратызаваная. Настаўнікі цяпер працуюць з паперамі нават больш, чым тады, калі я працавала. У мяне адна дачка выкладае ў гімназіі, другая ва ўніверсітэце, і я бачу, колькі папер ім трэба рыхтаваць. І таму нават не ведаю, якія высілкі ім патрэбныя, каб выконваць свой асноўны абавязак – працаваць з дзецьмі.

Цяпер ёсць рэпетытары, навучаннем займаюцца бацькі, але гэта не норма адукацыі, норма адукацыі – школа.

– Пра тое, што трэба вызваляць настаўнікаў ад папяровай працы, гаворыцца даўно і на розных узроўнях улады. Вось і на мінулым тыдні мэр Мінска Андрэй Шорац заклікаў пазбавіць выкладчыкаў ад неабходнасці весці непатрэбную статыстыку. Чаму словы так і застаюцца словамі?

– Нашы настаўнікі, як і школьная адміністрацыя, людзі вельмі залежныя. Яны ведаюць: каб абараніцца ад праверак, трэба мець паперу. Нікога не цікавіць, што ты робіш з дзецьмі ў класе, правяраюць паперы. Трэба пісаць, падшываць у папкі, прыгожа афармляць – і ўсё гэта настаўнікі павінны рабіць за свой жабрацкі заробак.

– Што трэба змяніць у беларускай сістэме адукацыі?

– Трэба скласці талковую сістэму заняткаў. Бо прадметаў вельмі шмат, нагрузкі вялікія, а здароўе дзяцей усё пагаршаецца. Цяпер 75% школьнікаў, калі не больш, маюць хваробы, якія ўсё “маладзеюць”, а бацькі праз нізкія зарплаты і высокія цэны не могуць забяспечыць дзяцей усім неабходным.

Што да школьнай праграмы, павінна быць чатыры базавыя прадметы, усё астатняе можна вывучаць факультатыўна. На мовы трэба не дзве і не адна гадзіна ў тыдзень, як цяпер у старшых класах, і на матэматыку таксама. Ну і калі чалавек не атрымлівае гуманітарнай адукацыі – гэта робат, а не чалавек. Бо духоўнае выхаванне могуць даць толькі гуманітарныя прадметы. А вось ідэалогію ўвогуле трэба выдаліць са школьных калідораў, як гэта зрабілі ў 1990-х. Ёсць прадмет – гісторыя, які тлумачыць, што, чаму і як адбываецца.

Наша школа катэгарычна патрабавала рэформаў яшчэ ўчора. Нам патрэбна годная еўрапейская адукацыя з гарантыяй атрымання працоўнага месца з добрым заробкам, а таксама больш самастойнасці ў адукацыйным працэсе. Неабходны шырокі ўдзел у ім мясцовых супольнасцяў і еўрапейская сістэма сертыфікацыі ведаў. Цяперашнія тэсты – гэта бяда. У дзяцей паступова забіраюць падручнікі. Канечне, ёсць даведнікі, інтэрнэт, і вучні так ці інакш вырашаюць гэтыя тэсты, але ў галаве нічога не адкладаецца. Таму павінны быць звыклыя да вока падручнікі.

Аргкамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выпрацаваў прапановы па рэформе сістэмы адукацыі. Адна з іх – законапраект аб адукацыі ў Беларусі – была падрыхтавана сябрам Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімірам Дунаевым на ўзор адукацыйнай сістэмы Эстонскай Рэспублікі. Законапраект не з’яўляецца версіяй Кодэкса аб адукацыі і патрабуе дадатковых нарматыўных актах. Але ён улічвае як асобныя элементы беларускай адукацыі, так і перадавы еўрапейскі досвед. У ім прадугледжваюцца дэсаветызацыя, дэбюракратызацыя, нацыянальныя асаблівасці, а таксама розныя формы адукацыі (у тым ліку прыватная, хатняя, рэлігійная).

Сістэма адукацыі павінна быць гнуткай. Цяпер, на жаль, толькі дэкларуецца, што мы ідзем да чалавека, да індывідума. У настаўнікаў заробкі малыя, нехта ідзе ў рэпетытарства, а нехта кідае школу і сыходзіць у іншыя сферы.

– А міністр адукацыі, усё ў тым жа тэлевыступе, выказаў упэўненасць, што прэстыж прафесіі настаўніка расце, маўляў, пра гэта сведчыць тое, што на педагагічныя спецыяльнасці вырас конкурс. Чым гэта тлумачыцца?

– Ведаеце, калі дзіця нікуды не змагло паступіць, яно ідзе ў пед. Калісьці была прымаўка: Если ты психический – иди в педагогический. Прафесія, на жаль, не прэстыжная. Шмат хто з маіх вучняў пайшоў па маім шляху, але ў выніку ў школах працуюць адзінкі. Гэты занятак сапраўды трэба любіць, як і школу. А школа будзе паспяховай, калі праца настаўніка будзе ацэнена належным чынам. Можна паглядзець на досвед краін Еўропы, Скандынавіі.

Рэформы, пра якія я казала, – з вобласці мрояў, не для нашай краіны, не з гэтым кіраўніцтвам. Перамены могуць заняць дзясяткі год, але калі гэтага не рабіць, мы ўсё глыбей будзем падаць у яміну. Бо дзеці растуць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео