BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінчан вучылі гатаваць хінкалі, хачапуры і танчыць грузінскія танцы (ФОТА)

28.08.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Мінчан вучылі гатаваць хінкалі, хачапуры і танчыць грузінскія танцы (ФОТА)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Сотні людзей прыйшлі ў Верхні горад на свята грузінскай культуры “Тбілісоба Баржомі-2016”.

Сёлета мерапрыемства прайшло з яшчэ большым размахам, чым летась. Яшчэ на падыходзе да плошчы Свабоды за гадзіну да афіцыйнага адкрыцця фестывалю бачыліся водарныя шашлычныя дымы. Сама плошча была застаўлена доўгімі драўлянымі сталамі, а таксама паддонамі, якія выкарыстоўвалі ўякасці сталоў і крэслаў. За імі ўжо ўладкаваліся тыя, хто паспеў набыць нацыянальныя грузінскія прысмакі ў шматлікіх палатках, іншыя ж, стоячы ў даўжэзных чэргах па іх, зайздросна глядзелі на тых, хто з апетытам уплятаў хінкалі, хачапуры і віно. Яго, дарэчы, на свяце можна было не толькі санкцыянавана дэгуставаць, набываць, але і піць наўпрост на вуліцы – рэдкі выпадак для беларускай сталіцы.

Забаўляльная праграма сёлета крыху адрознівалася ад мінулагодняй. Так, каля Ратушы гасцей свята вучылі танчыць спачатку зусім не грузінскія, а старадаўнія беларускія танцы, а затым прадэманстравалі абсалютна еўрапейскія рыцарскія баі. Ахвотныя маглі ўласнаручна выкаваць сабе манету на памяць (за адпаведную плату, вядома), даведацца, як пішацца іх імя па-грузінску. Арганізатары абяцалі, што будзе нават майстар-клас па стрыжцы барана, праўда, ні майстар-класа, ні жывёлы карэспандэнт Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” так і не ўбачыла.

І не дзіва – столькі людзей запаланіла плошчу. Асаблівай папулярнасцю карысталіся кулінарныя майстар-класы па вырабе хінкалі, хачапуры, чурчхелы і іншых традыцыйных грузінскіх страў. Вядучыя шэф-кухары грузінскіх рэстаранаў не толькі вучылі ўсіх ахвотных рабіць паўфабрыкаты, але і раскрывалі сакрэты іх спажывання. Напрыклад, пры гатаванні хінкалі лепей не захапляцца спецыямі, а вось чым больш складачак з цеста будзе на хінкаліне, тым лепш. Едучы гэтую страву, трэба браць хінкалінку за хвосцік, надкусваць, выпіваць з яе булён, з’ядаць, а хвосцік пакідаць на талерцы.

Пакуль ахвотныя спазнавалі сакрэты грузінскай кулінарыі, надыйшоў час афіцыйнага адкрыцця свята. Людзі сабраліся вакол сцэны, аднак нічога не адбывалася. “Чаму не пачынаецца?” – настойліва дапытвалася адна сталая глядачка ў арганізатараў. “Мэра чакаем”, – адказалі ёй. “А што, ён не прыехаў?” – “Слугі народа, як заўсёды, спазняюцца”, – заўважыла жанчына ў натоўпе.

У нецярплівасці людзі вакол сцэны сталі хлопаць. “Гэта здзек!” – чулася побач. “Вы што, упершыню з гэтым сутыкаецеся? – даносілася ў адказ, – Лукашэнка на парад на 17 хвілін спазніўся, гэта непавага да людзей!”

Нарэшце, спазніўшыся на 13 хвілін, старшыня Мінгарвыканкама паказаўся ў натоўпе. Андрэй Шорац прыехаў на свята з сям’ёй, трмаючы на руках маленькага сына.

Пасля ўжо вядомага мінчанам вітання вядучага “Гамарджоба!”, мэр разам з арганізатарамі фестываля падняўся на сцэну і ўзяў слова. Ён павітаў прысутных і адзначыў, што “Тбілісоба” летась дала пачатак шэрагу мерапрыемстваў, якія праводзяць у Мінску дыяспары (агаварыўшыся, кіраўнік Мінгарвыканкама назваў іх дынастыямі).

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі Давід Катарыя заклікаў “падняць чаркі” з грузінскім віном за грузіна-беларускія дачыненні, мір, дружбу і добрасуседства.

Пасля гэтага ганаровыя госці наведалі кулінарны майстар-клас, дзе Андрэй Шорац працягнуў распачатую летась традыцыю. Тады кіраўнік Мінгарвыканкама пад праліўным дажджом ляпіў хінкалі, сёлета ж прыгатаваў хачапуры па-мегрэльску.

Святочную праграму адкрыў танцавальны калектыў “Легенды Каўказа”, далей гледачы пабачылі выступы танцавальнага ансамбля “Сонечная Грузія” і паслухалі аўтэнтычныя мужчынскія спевы ў выкананні ансамбля аджарскага шматгалосся “Элеса”. На “Тбілісобе” можна было не толькі заставацца гледачом, але і актыўным удзельнікам, напрыклад, павучыцца  элементам грузінскага танца ў кіраўніцы ансамбля “Сонечная Грузія” Дыяны Дарасэлія.

Завершыўся фестываль ужо традыцыйнай даўкай вінаграда для віна нагамі.

Пасля афіцыйнага пачатку праграмы ля палатак стала крыху свабадней, хоць чэргі ўсё роўна заставаліся. І хоць стаялі мінчане ў іх па шашлыкі і хачапуры, але ж згаладаліся яны не столькі па ежы, колькі па жывых душэўных святах.

На свяце прадавалі грузінскія спецыі.

Майстар-клас па прыгатаванні хінкалі.

Шашлык і грузінскае віно разляталіся імгненна.

Сухафрукты і традыцыйны слодыч - чурчхела.

Чалавек, які мужна вытрымаў чаргу.

А вось і сама чарга.

Наведвальнікі свята.

Святочную атмасферу стваралі і дэкарацыі.

Гарачыя грузінскія хлопцы.

Наведвальнікі свята.

Сапраўдны джыгіт.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Пасол Грузіі Давід Катарыя прапануе "падняць чаркі".

Грузінскія танцы.

Мужчынскі хор "Элеса".

Майстар-клас па хачапуры па-мегрэльску.

Андрэй Шорац з сынам.

Тысячы людзей прыйшлі на "Тбілісобу".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео