BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕГУ пераедзе ў цэнтр Вільні

27.08.2016
ЕГУ пераедзе ў цэнтр Вільні
У наступным акадэмічным годзе ўніверсітэт плануе пераехаць у комплекс Аўгустынскага кляштара ў Вільні.

Літва падтрымлівае ЕГУ з моманта заснавання ўніверсітэта ў Вільні ў 2005 годзе, калі з-за палітычнага прыгнёта з боку беларускіх уладаў універсітэт быў вымушаны спыніць уласную дзейнасць у Мінску і стаць адзіным у Еўропе ўніверсітэтам у выгнанні.

Падчас міжнароднай донарскай канферэнцыі ў 2009 годзе ўрад Літвы прыняў абавязак пра перадачу ўніверсітэту памяшканняў Аўгустынскага кляштара, які знаходзіцца ў старым горадзе Вільні. Аднак на дадзены момант супольнасць універсітэта месціцца ў розных частках літоўскай сталіцы.

"Радуе тое, што дзякуючы намаганням Міністэрства асветы і навукі рэканструкцыя будынка Аўгустынскага кляштара завершаная, і ён цалкам прыстасаваны пад патрэбы ЕГУ. Гэта сведчыць пра ўсебаковую падтрымку Літвой такога істотнага міжнароднага праекта, як ЕГУ. У самым сэрцы Вільні ўніверсітэт будзе працягваць нашыя агульныя гістарычныя традыцыі, тым самым замацоўваючы за Вільняй статус рэгіянальнага акадэмічнага цэнтра, дзе ствараюцца магчымасці для моладзі з Беларусі і іншых усходніх краін атрымліваць адукацыю, якая заснаваная на еўрапейскіх каштоўнасцях", – адзначыў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

"Цяжка пераацаніць тыя магчымасці, якія адкрываюцца перад нашым універсітэтам, калі ён размесціцца ў такім унікальным месцы старога горада Вільні. Я ўпэўнены, што гэта будзе дадатковым моцным імпульсам развіцця ЕГУ", - адзначыў са свайго боку прэзідэнт ЕГУ Анатоль Міхайлаў, паведамляе "Радыё Рацыя".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео