BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Арлоў: Беларусы здольныя адказваць на выклікі гісторыі

26.08.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Уладзімір Арлоў: Беларусы здольныя адказваць на выклікі гісторыі
budzma.by
Учора, 25 жніўня, у неафіцыйны Дзень Незалежнасці, пісьменнік святкаваў свой Дзень нараджэння.

У лютым 1990-га, калі само паветра было насычана ідэяй незалежнай краіны, Уладзімір Арлоў літаральна за адну гадзіну напісаў знакамітае эсэ “Незалежнасць – гэта…”. Перачытваючы яго сёння, немагчыма пазбавіцца ад думкі, што і праз 26 гадоў (25 з якіх Беларусь – незалежная краіна) мроі пісьменніка так і не сталі рэчаіснасцю ў поўнай меры. Зрэшты, сам аўтар глядзіць на гэта больш аптымістычна. У Дзень нараджэння і надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны канстытуцыйнага статуса Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” завітала да пісьменніка ў госці і пагутарыла з ім пра незалежнасць, нацыянальныя каштоўнасці і моду на беларускасць.

– Мы ведаем шмат нацый, якія зніклі. У свеце каля трох тысяч нацый, і толькі каля дзвюхсот з іх здолелі дамагчыся сваёй дзяржаўнасці. Ёсць нацыі, большыя за нашу – тыя ж курды, – якія не маюць сваёй дзяржавы.

 Я думаю, што ў ХХІ стагоддзі спраўдзяцца словы Вацлава Гавэла, які сказаў, што Беларусь абавязкова будзе ў аб’яднанай Еўропе, бо канфігурацыя дэмакратычнай аб’яднанай Еўропы без Беларусі ніколі не набудзе сваёй завершанасці. Ён не раз паўтараў гэта і ў прыватных размовах з беларусамі, і з трыбун розных канферэнцый. І так абавязкова будзе, бо мы – еўрапейцы, не толькі геаграфічна, але і гістарычна, культурна, ментальна.

– Як вы ўспрымаеце тое, што Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены канстытуцыйны статус у дзень вашага нараджэння?

– Я мару, што мой дзень нараджэння стане дзяржаўным святам у нашай краіне, выхадным днём (усміхаецца). А яшчэ, безумоўна, я ўзгадваю свой першы дзень нараджэння, які супаў з гэтай падзеяй, у 1991 годзе. Памятаю, як увечары да мяне прыйшлі ў госці сябры, сярод якіх было некалькі дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, і падаравалі мне адбіты кавалак ад будынку тагачаснага ЦК КПБ. Там тады доўга адбываўся мітынг, “хавалі” КПСС, прынеслі “труну”, а партыйныя чыноўнікі разбягаліся праз чорныя хады. Я спадзяюся, што калі-небудзь на такой самай вясёлай натхнёнай хвалі ў мяне таксама адбудзецца адзін з дзён нараджэння.

– Колькі разоў у гісторыі беларусы спрабавалі вярнуцца да каранёў  – і марна. Чаму так, і пры якіх умовах гэта магчыма?  

– Я не футуролаг, але думаю, што гэта здарыцца, калі Беларусь будзе мець крэатыўную меншасць, здольную вырашаць усе праблемы дзяржавы. Я гісторык па адукацыі і прыхільнік ангельскага гісторыка  і філосафа Арнольда Тойнбі, які разглядае рух чалавечай цывілізацыі як бясконцы дыялог  Логаса – Бога – з  нацыямі. Гэтая вышэйшая сіла пасылае нацыі выклікі, і калі яны застаюцца без адказу, нацыя можа сыйсці з гістарычнай арэны. Гісторыя, асабліва ХХ – ХХІ стагоддзяў, паказвае, што мы, беларусы, здаецца, ужо ў самай небяспечнай кропцы, усё-ткі здольныя даць адказ на выклік. Таму я гляджу наперад з аптымізмам.

– Як па-вашаму, сённяшняя мода на беларускасць – толькі мода, ці ўсё ж нешта сур’ёзнае?

 – Безумоўна, гэта праява масавай тэндэнцыі вяртання да сваіх нацыянальных каштоўнасцяў. Для кагосьці гэта толькі мода. Але ў яе аснове – часам і не ўсвядомленае імкненне вярнуцца да свайго, асабліва цяпер, у новай геапалітычнай сітуацыі, перад пагрозай “русского мира”. Я думаю, што гэтая тэндэнцыя будзе набіраць сілу, і яна ўжо дастаткова моцная для таго, каб ёй не перашкаджала, а часам і дапамагала дзяржава.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео