BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Камяніца 2016» шукае жаніха і нявесту

23.08.2016
«Камяніца 2016» шукае жаніха і нявесту
budzma.by
Фолк-фэст «Камяніца 2016» пакажа аўтэнтычнае беларускае вяселле.

10 верасня на фестывалі «Камяніца», які адбудзецца пры падтрымцы Банка БелВЭБ, у гледачоў будзе ўнікальная магчымасць пабачыць паўнавартасны беларускі вясельны абрад у народным стылі. Арганізатары шукаюць для яго закаханую пару з сур’ёзнымі намерамі.

Паказ вяселля будзе арганізаваны ў межах фестывальнай прэзентацыі музычнага кампакт-дыска «Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-1969 гадоў», матэрыял для якога быў запісаны амаль 50 год таму ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. У абрадзе возьмуць удзел Сяргей Доўгушаў (гурт Vuraj), Юлія Літвінава,  сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ) і, абавязкова, гледачы.

– Натуральна, што маладыя мусяць мець сур’ёзныя намеры – дзеля жарту такія рэчы рабіць не трэба, – кажа кіраўнік праекту Сяргей Доўгушаў. – Мы будзем намагацца аднавіць атмасферу вясковага вяселля таго часу. Будзе нават стол з аўтэнтычнымі прысмакамі. Прагучаць і застольныя песні, і танцавальныя мелодыі: полькі, вальсы, кракавяк. Разам з тым навучым усіх танцаваць.

Пачатак абраду запланаваны на 15.00 каля кафэ «Беларуская карчма» на тэрыторыі Музею народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам, дзе адбудзецца фэст. Працягласць абраду – каля 90 хвілін. Жадаючыя стаць жаніхом і нявестай павінны даслаць свае фота ў народных строях на адрас [email protected] не паздней за 1 верасня.

Хэдлайнерамі «Камяніцы 2016» будуць этна-трыа «Троіца» і Іна Жаланная (Расія). Таксама выступяць фолк-рокеры «Тарута» (Украіна), этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе» (Расія), рок-гурт Re1ikt (Беларусь), фолк-ансамбль «Ветах» (Беларусь), спявачка Паліна Рэспубліка (Беларусь) і іншыя музыкі.

Квіткі на фестываль ужо ў продажы пра сайт і касы аператара ByCard. Дарослыя – 10 рублёў, студэнты – 7 рублёў, школьнікі – 5 рублёў. Дашкольнікі і гледачы ў поўных нацыянальных строях (ад абутку да галаўнога ўбора) праходзяць бясплатна.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео